ДЗЕЙНІЧАЦЬ ПА-ДЗЯРЖАЎНАМУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Кантрольныя органы ў сваёй рабоце павінны дзейнічаць акуратна і справядліва. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках праверкі эфектыўнасці работы органаў дзяржаўнага кантролю. Праверка праводзілася міжведамаснай групай пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што кантраляваць выдаткі бюджэту і выкарыстанне дзяржмаёмасці аб’ектыўна неабходна і гэта адна з найважнейшых функцый дзяржавы. «Але трэба дзейнічаць акуратна і справядліва. Пакаранне пакаранню не роўнае — ад заўвагі да буйных штрафных санкцый і крымінальных спраў. Але калі мы бачым памылкі, дробныя парушэнні, то гэтыя штрафы і пакаранне не павінны прыводзіць да краху або ліквідацыі прадпрыемстваў, якія гадамі папаўнялі бюджэт падаткамі», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. «Трэба дзейнічаць па-дзяржаўнаму! Гэта датычыцца ўсіх кантралюючых органаў, а Камітэта дзяржкантролю ў першую чаргу. Бо ён надзелены шырокімі паўнамоцтвамі па ажыццяўленні кантрольнай, фіскальнай, праваахоўнай дзейнасці і фінансавай выведкі», — адзначыў Прэзідэнт.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.