На паэтычнай хвалі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

umnye-knigi

***

Я шукаю дарогу да храма.

І вы таксама?

Я шукаю дарогу да Бога.

А іх так многа

Сярод гронак жыццёвых драм.

А ў Нясвіжы ўзведзены храм

Узнясення Гасподня —

Там ужо службы   ўчора і сёння.

Купалы  аж да самага  неба,

Там  для душаў патрэбная  глеба …

Толькі кожны шукае сам

Шлях адзіны у Божы храм.

 

***

Уваходжанне

ў храм прасвятой

Багародзіцы

Пятнаццаць ступеней

да храма вялі

І падзялялі навечна

Жыццё на небе і на зямлі,

Чалавечнасць

і бесчалавечнасць.

Ступала ціха, за крокам крок,

Юная Дзева Марыя.

Да святароў

накіроўвала зрок,

А з неба глядзелі Святыя.

Бацькі засталіся чамусьці

здалёк,

А блізка — пакуты і слава,

Бо маці і бацька далі зарок,

Яе Богу аддаць і храму.

 

***

Нараджаецца Хрыстос

У душы зямнога свету.

І зыходзіць басанож

Благадаць на ўсю планету.

Тое, што было раней,

Без святла Хрыстовай ласкі,

Запалоньвала людзей,

І блукалі людзі-маскі.

Але зорка ўзышла,

Асвяціўшы шлях навокал

Да надзеі і дабра

І Хрыста любові строгай.

 

***

Пад Пакровам Багародзіцы

Спаць кладзецца ўся зямля.

А ў душу самота просіцца,

Плача гучна, як дзіця.

Ды ліецца ціхім сполахам

На мяжы зямнога дня.

Ззяе шчыра белым золатам

Месяц-сведка да відна.

Прасвятая Багародзіца,

Ты самоту адгані.

Не пакінь усіх, хто моліцца,

Пад Пакроў Святы прымі.

 

***

Праз пакаянне  — да Хрыста,

Праз ачышчэнне ад святыняў

Ідзём да вечнага жыцця

Паміж сучасных рухаў, плыняў.

У мітусні зямнога дня,

У помесі святла і бруду…

Святымі поўніцца зямля,

Каб мы паверылі у цуда.

 

***

По дороге к Храму

 

Храму Космы и Домиана,

аг. Снов

Храм на горе.

Я иду по ступеням,

В небо ведущим,

Не осознавая,

Я между взлётом

Или паденьем.

Всею душой

Исцеленья желаю.

Верую, каюсь,

Прощенья прошу.

Надежду в спасенье

Не потеряю,

Пока по ступеням

Я к храму иду.

А он на горе,

У подножия рая.

 

***

Мы ўсе павінны адысці ў вечнасць,

Але пакуль мяне чакае Бог,

Збіраю я па свеце чалавечнасць

З усіх шляхоў, з усіх зямных дарог.

Калі надыдзе сумная хвіліна,

На развітанне свечку запалю,

Сябрам скажу не гнацца

за грашыма,

А памнажаць у сэрцы дабрыню.

 

Валянціна Шчарбакова,

г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.