Новая ферма адпавядае патрабаванням часу

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік  райсельгасхарчу Анатоль Драгавец,   старшыня райвыканкама Іван Крупко, дырэктар ЗАТ “1 Мая” Анатоль Рудзяк пераразаюць  сімвалічную чырвоную стужку падчас адкрыцця першай чаргі МТФ “Лявонавічы” ЗАТ “1 Мая”

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, старшыня райвыканкама Іван Крупко, дырэктар ЗАТ “1 Мая” Анатоль Рудзяк пераразаюць сімвалічную чырвоную стужку падчас адкрыцця першай чаргі МТФ “Лявонавічы” ЗАТ “1 Мая”

Як мы паведамлялі, нядаўна  ў закрытым акцыянерным таварыстве “1 Мая” ў строй дзеючых увайшла першая чарга новай малочнатаварнай фермы  “Лявонавічы” — кароўнік з даільна-малочным блокам. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося з удзелам  старшыні райвыканкама Іванам  Крупко падчас выязной нарады кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў па падвядзенні вынікаў работы  ў жывёлагадоўлі за 11 месяцаў 2016 года.

Як расказаў карэспандэнту “НН”  намеснік  дырэктара ЗАТ “1 Мая”  па жывёлагадоўлі Сяргей Асіпенка, аб’ект узводзіўся гаспадарчым спосабам. Метад гэты ў акцыянерным таварыстве  адпрацаваны — выходзіць танней, чым  генпадрадам, а людзі, занятыя на будаўнічай пляцоўцы, паспелі зарэкамендаваць сябе з добрага боку.

Такім чынам, у Лявонавічах новая ферма з даільна-малочным блокам размясцілася непадалёк ад робатызаванай МТФ, узведзенай чатыры гады  назад. Першамайцы стараюцца ісці ў нагу з часам, інвесціруюць сродкі  ва ўкараненне навейшых тэхналогій.

Новы кароўнік, разлічаны на 300 галоў, запаўняюць паступова ўласнай жывёлай, па меры ацёлу кароў. 32 галавы перавялі з фермы “Салтанаўшчына”, яшчэ 20 паставілі з мясцовай МТФ “Лявонавічы”. Гэтыя лічбы наш суразмоўца агучыў тыдзень таму, калі рыхтаваўся гэты артыкул.

Падчас агляду новага кароўніка

Падчас агляду новага кароўніка

Асвойваць новыя тэхналогіі утрымання і даення кароў даручылі вопытнаму аператару Валянціне Кашапавай і яе дачцэ Розе Дзямідавай. Стаўку рабілі на тое, што Валянціна Фёдараўна — не проста шмат  гадоў адпрацавала на ферме. Яна вельмі адказны, акуратны, надзейны чалавек, усе тэхналагічныя патрабавані  выконвае як след. Ёй давяраюць, упэўненыя, што не падвя-дзе. Тым больш, што даярка займалася раздоем першацёлак — а гэта вельмі важнае звяно ў фарміраванні прадуктыўнасці дойнага статка. Гэтак жа, як маці, стараецца працаваць і дачка. Да таго ж, жывуць  яны ў Лявонавічах. І цяпер не трэба жанчынам ездзіць у Салтанаўшчыну, на МТФ якой яны працавалі дагэтуль.

У даільнай зале новай МТФ зманціравана ўстаноўка “Паралель” 2х16. Перавага гэтай тэхналогіі над даеннем у малака-правод відавочная. Па-першае, эканомія людскіх рэсурсаў. Каб даіць 300 кароў у малакаправод,  спатрэбілася б шэсць аператараў. А ў даным  выпадку — два плюс адзін падменны. І сам працэс праходзіць значна хутчэй. Скарачаецца  і колькасць чалавек, занятых абслугоўваннем статка.

Камфортна кароўкам у новым памяшканні

Камфортна кароўкам у новым памяшканні

У наступным годзе плануюць увесці другую чаргу новай  фермы. Праўда, робяць агаворку — калі будуць грошы. Вядома ж, аб’ект яны завершаць, бо на паўдарозе  ж ніхто не спыняецца, як бы няпроста часам ні было з фінансамі. Малако — штодзённы прадукт, які “выпускае” сельгаспрадпрыемства, і гэта — жывыя грошы.

Павышаць  яго вытворчасць — адна з задач, якую ставяць перад сабой першамайцы і вырашаюць яе. Так, валавы надой за 11 месяцаў 2016 года склаў па гаспадарцы 5820,8 тоны. У мінулым годзе на гэтую ж дату было 5534,3 тоны. Тэмп росту склаў 105,2 %. І адбываецца гэта не толькі за кошт прыросту дойнага статка (за 11 месяцаў гэтага года ён налічваў 1057 галоў, а на гэты перыяд мінулага года было 1052 галавы). Павялічваецца прадуктыўнасць. У 2015 годзе за 11 месяцаў надаілі ад 1 фуражнай каровы 5266 кг малака, у бягучым го- дзе — 5517 кг. Як сказаў Сяргей Дзмітрыевіч Асіпенка, за ўвесь 2016-ы выйдуць на надой больш за 6 тысяч кілаграмаў малака ад каровы.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.