Новы Пасол Фінляндыі ў Беларусі наведаў Нясвіж

image-0-02-05-02b2f7b6ab1713ba6dfe00205882162623dd4b8b8625cbe90600b314c554db8e-v

У мінулы аўторак Прэзідэнт  Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка  прыняў даверчыя граматы Надзвычайнага  і Паўнамоцнага Пасла  Фінляндыі ў Беларусі Крыстэра Густафа  Мікельсона. Беларускі бок адкрыты да плённага  дыялогу з Фінляндыяй.

— Для нашай краіны мае асаблівае значэнне прыцягненне інвестыцый і выкарыстанне сучасных фінляндскіх тэхналогій у мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў. У сваю чаргу мы гатовыя падаць усе неабходныя ўмовы для бізнес-праектаў з удзелам вашых кампаній, — адзначыў Прэзідэнт.

Першым рэгіёнам краіны, які наведаў новы амбасадар, стаў Нясвіжскі раён. Тут высокага госця (на здымку другі злева) сустракалі першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар (на здымку другі справа) і старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко. Пасля азнаямлення з гісторыка-архітэктурнай спадчынай Нясвіжа бакі правялі перамовы пра перспектывы будучага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У паездцы фінскага дыпламата суправаджаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Дражын (на здымку крайні справа).

“НН”.

 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.