Певень “апрануўся” ў серабро

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне памятную манету «Год Пеўня» серыі «Кітайскі каляндар» наміналам 20 рублёў. У карыстанне яна трапіла з 12 снежня. Выканана з серабра пробай сплаву 925, мае масу 33,63 грама, дыяметр 38,61 мм.

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. На аверсе ва ўнутраным крузе ў цэнтры — кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, — Сонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізма — устаўка з фіянітаў; па крузе — лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцавага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2017 (год Пеўня). На рэверсе ў цэнтры — выява заваднога пеўня, размешчаная ў асяроддзі зорак; уверсе ў малюнку ключа — пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае пеўня; унізе — стылізаваныя выявы і надпіс: ГОД ПЕЎНЯ. Манета адчаканена якасцю «пруф-лайк» тыражом 1000 штук.

«Звязда».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.