Саюз

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

belaruski-sayuz-zhanchyn

Грамадскае  аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”  на мінулым тыдні  адзначыла сваё 25-годдзе. У саюз уваходзіць больш за  180 тысяч чалавек. Гэта арганізацыя — ініцыятар многіх акцый,  якія накіраваны на падтрымку  жанчын. Пры БСЖ працуюць клубы  дзелавых жанчын, клубы жанчын-упраўленцаў, вучоных, медыкаў, рукадзельніц. У БСЖ заключаны пагадненні  аб супрацоўніцтве з жаночымі аб’яднаннямі Расіі, Казахстана, Літвы, Азербайджана, Польшчы, В’етнама, Сірыі.

У пятніцу ў Мінску адбылася VІ рэспубліканская справаздачна-выбарная канферэнцыя  аб’яднання. Старшынёй яго перавыбрана намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна.

У рабоце справаздачна-выбарнай  канферэнцыі  прымала ўдзел і прадстаўніца Нясвіжчыны — кіраўнік Нясвіжскай  раённай арганізацыі  ГА “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец, старшыня РК  прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.