Што рабіць, каб доўга жыць?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Некалькі карысных парад усім пажылым дае старшыня Беларускага рэспубліканскага грамадскага геранталагічнага аб’яднання, доктар медыцынскіх навук, прафесар           Андрэй ІЛЬНІЦКІ:

  1. Рыхтуйцеся да наступлення пенсійнага ўзросту. Не разлічвайце ні на якія цудадзейныя пілюлі ад старасці — іх няма! Паспрабуйце захаваць і ўмацаваць да гэтага моманту зда- роўе, пашырыць кола сяброў, хобі.
  2. Абмяжоўвайце калорыі. Трымайцеся «дыеты палкоўніка». Чаму палкоўніка? Таму што ўсё проста і дакладна. Пакладзіце на талерку ўсё, што сабраліся з’есці, а цяпер палову перакладзіце на талерку жонкі (ці мужа).
  3. Штодня ўжывайце 400 г рознакаляровых фруктаў і гародніны, акрамя бульбы. Самы даступны варыянт — хоць бы тры яблыкі!
  4. Рухайцеся ў любым узросце, нават калі вам 100! Ляжачым хворым трэба дапамагаць выконваць хоць якія-небудзь практыкаванні. Можна надзімаць паветраныя шарыкі. Рух карысны для сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм, прафі-лактуе дэпрэсіі, зніжае рызыку развіцця раку тоўстай кішкі і малочнай залозы.

Патрэбны:

* Аэробныя нагрузкі — хада, бег, плаванне, веласіпед.

150 хвілін на тыдні.

* Практыкаванні на баланс (гімнастыка чай-шы).

* Заняткі з гантэлямі вагой па 2-3 кг. Гэта прафілактыка саркапеніі — змяненняў у тканках мышцаў.

  1. Трэніруйце памяць і тэсціруйце сваіх старэйшых сваякоў на першыя прыкметы яе страты.

Першыя прыкметы зніжэння памяці назіраюцца літаральна пасля 40 гадоў, але гэта дабраякасная забыўлівасць (мы шукаем акуляры, а яны на лбе). Аднак калі бабуля забылася пра дзень нараджэння ўнука, ёй неабходна абследавацца.

Прапануйце сталым сваякам простыя тэсты на памяць і пільнасць. Назавіце ім тры любыя зычныя, напрыклад, «в», «р», «м». Стары павінен запомніць, але не прамаўляць услых. Назавіце цяпер тры лічбы, скажам, «1», «8», «6». Папрасіце назваць іх у адваротным парадку, пасля чаго папрасіце назваць зычныя. Калі гэта не ўдалося, варта звяртацца да спецыяліста.

Другі тэст. Папрасіце намаляваць гадзіннік і паставіць на цыферблаце лічбы, а пасля стрэлкі, якія ўказваюць, скажам, на дзесяць хвілін дванаццатай. Калі малюнак не атрымаўся, значыць, маюць месца самыя першыя прыкметы дэменцыі, хваробы Альцгеймера, і неабходна тэрмінова ісці да спецыя-ліста. Таму што праблема зніжэння інтэлекту будзе толькі нарастаць.

  1. Імкніцеся карыстацца дзвюма мовамі — білінгвы менш схільныя да дэменцыі. Карыстайцеся імі не час ад часу, а пастаянна.
  2. Карыстайцеся банкаўскай карткай, асвойвайце камп’ютар — трэніруйце мозг з дапамогай самых розных спосабаў навучання.
  3. Абавязкова кантралюйце артэрыяльны ціск, лячыце цукровы дыябет і атлусценне.
  4. Падтрымлівайце ў памяшканнях тэмпературу на 3-4 градусы вышэй, чым у маладосці. У пажылых тэмпература цела ніжэй, чым у маладых.
  5. Не курыце! Зніжэнне сардэчна-сасудзістай смяротнасці ў свеце на 48 працэнтаў адбылося толькі за кошт адмаўлення ад курэння. І толькі на 32 працэнты — дзякуючы рэабілітацыі і прафілактыцы.

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.