“Ты ў гэтым свеце не адзін”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У падарожжа па вуліцы чароўных ліхтароў гасцей свята  запрашаюць удзельнікі студыі акцёрскага майстэрства  “Творяки-NEXT” (кіраўнік Ганна Лысенка)

У падарожжа па вуліцы чароўных ліхтароў гасцей свята
запрашаюць удзельнікі студыі акцёрскага майстэрства
“Творяки-NEXT” (кіраўнік Ганна Лысенка)

Пад такой назвай на мінулым тыдні ў Нясвіжскім гарадскім маладзёжным цэнтры прайшло міжрэгіянальнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня інвалідаў. У зале сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Нясвіжскага і Клецкага раённых тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, насельнікі Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Сустрэча сяброў прынесла ўсім шмат радасці, дабрыні, шчаслівых усмешак і душэўнага цяпла.

— Міжнародны дзень інвалідаў — гэта дзень моцных і мэтанакіраваных людзей, таму што яны, як ніхто іншы, цэняць жыццё і разумеюць, наколькі яно дарагое, — звярнулася да прысутных намеснік дырэктара НРТЦСАН Святлана Навоша. — Сярод лю-дзей з абмежаванымі магчымасцямі ў свеце вельмі шмат таленавітых навукоўцаў, кампазітараў, мастакоў, паэтаў. Рада, што і ў нашых выхаванцаў ёсць свае перамогі і поспехі ў розных відах творчасці. Жадаю ўсім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, ніколі не сумаваць і дасягаць пастаўленых мэт.

Падчас канцэртнай праграмы свае творчыя здольнасці прадэманстравалі жыхары Клеччыны Анжэй Іваней і Іван Ільюкевіч, якія выканалі песні “Ты маё сэрца з чыстага золата” і “Зямля з блакітнымі вачыма”. Іх аднагодкі з Нясвіжскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадставілі калектыўны музычны нумар “Мы разам” і  танец  “Ланская кадрыля”. Песня “Стары млын” прагучала ў выкананні Валерыя Салаўя з Няс-віжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Усіх затаіць дыханне прымусіў верш “Кажуць, што моцныя не плачуць”, прачытаны Святланай Казловай, якая таксама пражывае ў доме-інтэрнаце, — столькі пачуццяў яна ўклала ў твор. Людзей з абмежаванымі магчымасцямі падтрымалі і ўдзельніцы студыі эстраднага вакалу “Жывы гук”, з музычнымі нумарамі выступілі Вікторыя Шумейка і Альбіна Грышкевіч.

Святлана Яраш і Аляксей Пласкавіцкі дэманструюць свае работы

Святлана Яраш і Аляксей Пласкавіцкі дэманструюць свае работы

Гасцей з Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых  і інвалідаў вітае клоўн Асясь

Гасцей з Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых
і інвалідаў вітае клоўн Асясь

Непадробнае захапленне ва ўсіх прысутных выклікала забаўляльная праграма ад бальнічных клоўнаў “Funny Nose” г. Мінска, а іх шоу мыльных бурбалак стала сапраўдным упрыгожаннем свята. Вясёлае прадстаўленне не пакінула нікога абыякавым, а некаторыя смельчакі нават пабывалі ўнутры гіганцкай бурбалкі.

У сяброўскай атмасферы ўдзельнікі свята абмяняліся сувенірамі, усмешкамі і зарадам бадзёрасці. У канцы мерапрыемства ўсіх чакалі салодкія пачастункі і дыскатэка.

— Гледзячы на такіх пазітыўных людзей, яшчэ раз пераконваешся, што толькі ад нас саміх залежыць, як мы пражывём сваё жыццё: адасобіўшыся ў чатырох сценах або ярка і паўнавартасна, — адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам “НН” загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў НРТЦСАН Юлія Язвінская. — Людзі з абмежаванымі магчымасцямі сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй даказваюць, што з любой сітуацыі, якой бы складанай яна ні была, можна знайсці выхад, трэба толькі не пасаваць перад цяжкасцямі, а ісці наперад.

 Верш “Кажуць, што моцныя  не плачуць” чытае Святлана Казлова

Верш “Кажуць, што моцныя
не плачуць” чытае Святлана Казлова

Нямала цёплых слоў людзям з абмежаванымі магчымасцямі  адрасавала намеснік дырэктара НРТЦСАН  Святлана Навоша

Нямала цёплых слоў людзям з абмежаванымі магчымасцямі
адрасавала намеснік дырэктара НРТЦСАН
Святлана Навоша

Сёння аддзяленне наведваюць 27 чалавек. Гэта інваліды 1-й і 2-й груп. Яны актыўна займаюцца ў творчых майстэрнях, гуртках і клубах, удзельнічаюць у праектах. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі малююць фарбамі, лепяць з салёнага цеста, вырабляюць карціны з сыпучых матэрыялаў, наведваюць танцавальна-вакальны гурток, а таксама працоўныя майстэрні па гатаванні ежы, кройкі і шыцця, мыцця бялізны і палі-графічную. Вельмі любяць наведвальнікі аддзялення розныя паездкі і экскурсіі. Так, у кастрычніку яны былі ў заапарку і дэльфінарыі ў Мінску, у лістапа-дзе ўдзельнічалі ў фінале абласнога фестывалю “Гарачае сэрца” ў Барысаве. Таксама  знаёмяцца са славутасцямі нашага раёна, ездзяць на святы да сяброў з падобных аддзяленняў іншых раёнаў.

— Галоўны прынцып нашай работы, — працягвае Юлія Юр’еўна, — стварэнне такой атмасферы супрацоўніцтва паміж персаналам і наведвальнікамі, каб людзям хацелася прыходзіць у аддзяленне, размаўляць адзін з адным, займацца і развівацца. На сённяшні дзень многія нашы выхаванцы маюць усе неабходныя навыкі, каб жыць самастойна, належна паводзіць сябе ў асяроддзі. Многія з поспехам выступаюць у конкурсных праграмах, у тым ліку і абласнога значэння, іншыя — добра гатуюць і рукадзельнічаюць. Увага з боку грамадства, клопат блізкіх лю-дзей дапамагаюць інвалідам адчуваць сябе раўнапраўнымі грамадзянамі.

Выстава творчых работ наведвальнікаў аддзялення дзённага  знаходжання  для інвалідаў НРТЦСАН

Выстава творчых работ наведвальнікаў аддзялення дзённага
знаходжання
для інвалідаў НРТЦСАН

Агульная добрая справа немагчыма без укладу неабыякавых людзей. На фота — валанцёрскі атрад “Эра міласэрнасці”  Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа, незаменны памочнік супрацоўнікаў маладзёжнага цэнтра на такіх мерапрыемствах

Агульная добрая справа немагчыма без укладу неабыякавых людзей. На фота — валанцёрскі атрад “Эра міласэрнасці”
Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа, незаменны памочнік супрацоўнікаў маладзёжнага цэнтра на такіх мерапрыемствах

Шоу мыльных бурбалак ва ўсіх удзельнікаў сустрэчы пакінула мора пазітыўных  эмоцый і добры настрой

Шоу мыльных бурбалак ва ўсіх удзельнікаў сустрэчы пакінула мора пазітыўных
эмоцый і добры настрой

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.