УДАСКАНАЛЬВАЕЦЦА ЗАКАНАДАЎСТВА ПА ПЕНСІЙНЫМ ЗАБЕСПЯЧЭННІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Адпаведны ўказ №452 падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Дакумент павінен прывесці раней прынятыя рашэнні Кіраўніка дзяржавы ў адпаведнасць з указам №137 ад 11 красавіка 2016 года «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння». Для гэтага прадугледжваецца іх карэкціроўка ў частцы ўдакладнення ўзросту, які з’яўляецца адным з крытэрыяў вызначэння працаздольнасці грамадзян пры назначэнні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай дапамогі, а таксама дае права на льготны праезд пенсіянерам на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ штогод з 1 мая па 30 верасня. Акрамя таго, удакладняецца ўзрост, у залежнасці ад якога прымаюцца рашэнні аб пастаноўцы на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў і аб праве на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, і ў адпаведнасці з якім вызначаецца тэрмін дзеяння кантракта, што заключаецца (падаўжаецца) з работнікам перадпенсійнага ўзросту.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.