Усміхнёмся разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

усмихнёмся

Каты заўсёды цудоўна выглядаюць, таму што:

  1. Не п’юць.
  2. Не кураць.
  3. Шмат спяць.
  4. Шмат ядуць.
  5. Не ходзяць на работу.

 

— Ведаеш, Ганна, калі б ты мяне сапраўды кахала, то ўзяла б шлюб з кім-небудзь іншым.

 

Ва ўсіх свае праблемы: у жанчын пры поў-най шафе няма чаго надзець, а ў мужчын пры поўным халадзільніку няма чаго паесці!

 

— Ну вось і адбылася змена пакаленняў.

— Як ты гэта вызначыў?

— Маладыя расказваюць адзін аднаму свежыя анекдоты, над якім іх бацькі смяяліся ў юнацтве.

 

Зручная штука — навігатар з заторамі: ты яшчэ не ад’ехаў ад дому, а ўжо ведаеш, наколькі спазніўся на працу.

 

— Саша, куды вы ходзіце ў грыбы?

— Да суседзяў на балкон.

— Яны іх там вырошчваюць?

— Не, сушаць.

* * *

Як казала мая бабуля: самае лепшае практыкаванне для рук — пералічванне грошай! Здымае боль у суставах, зубны і галаўны боль, нармалізуе ціск! Паляпшае зрок, апетыт, гардэроб, вонкавы выгляд і жыллёвыя ўмовы!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.