Усміхнёмся разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

усмихнёмся

Ляжаш проста паляжаць — заснеш. Ляжаш пачытаць — заснеш. Ляжаш тэлевізар паглядзець — заснеш. Ляжаш спаць — чорта з два заснеш!

* * *

Сын прыходзіць дадому з двойкай.

— Тата, толькі не хвалюйся!

— Добра, толькі не крыўдуй.

 

Завяла ката. Цяпер дзіўлюся: ён вечна топчацца каля халадзільніка, з жудасна дзелавым выглядам валяецца на канапе, гуляе «па бабах», часам гарлапаніць, не любіць маіх сябровак і страшна баіцца пыласоса…

Такое адчуванне, што зноў замуж выйшла!

 

— Я, Ганна, вядома, не лепшы з лепшых, але і вы не мамчын боршч!

* * *

Са з’яўленнем дзяцей зноў пачынаеш адпрошвацца ў бацькоў, каб куды-небудзь схадзіць.

* * *

— Вовачка, складзі сказ са словамі “кот” і “глядзець”.

—       Калі я выпадкова  наступіў кату на лапу, ён закрычаў: “Глядзець трэба, куды наступаеш!”

* * *

Учора жонка зацягнула мяне ў краму  парфумерыі. Тут падыходзіць прадавец-кансультант з пытаннем:

—       Магу вам дапамагчы?

І я шчыра так адказваю:

— Можаце! Выганіце нас адсюль, калі ласка!..


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.