Віншуем з Калядамі!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

rozhdestvo-zastavka3

Уважаемые 

верующие

католической конфессии!

Несвижский районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов сердечно поздравляют вас с Рождеством Христовым.

Этот праздник наполнен особым смыслом и красотой, он служит сплочению людей вокруг идеалов милосердия и братской любви, которые так важны сегодня.

Пусть рождественские дни принесут в ваши дома тепло и покой, помогут подняться над суетой и мелкими раздорами, подарят радость встреч с родными и друзьями.

В этот светлый праздник мы желаем крепкого здоровья, добра, взаимопонимания, достатка, любви, счастья, душевного равновесия и успехов во всех начинаниях, побольше радости и всех благ! Пусть оправдаются все ожидания и сбудутся все ваши самые заветные мечты!

 

Шаноўныя сябры!

Кожны год мы схіляемся над таямніцай бэтлеемскай ночы, у якую Бог стаўся чалавекам. У тым аб’явілася любоў Бога да нас, што спаслаў Сына Свайго Адзінароднага на свет, каб мы мелі жыццё, дзякуючы Яму, кажа евангеліст Ян.

Ноч часта асацыіруецца з цемраю, з цёмнымі справамі, цёмнымі сіламі, са злом. Наша ХХІ стагоддзе насычана цемраю. Тэрарызм, кібератакі, гібрыдныя войны, пра якія мы ўсё часцей чуем, узброеныя канфлікты ў розных частках свету і г.д. А самае галоўнае, што цемра духоўная авалодвае нашым жыццём і гэта пазней праяўляецца ў грамадстве. Мы супраціўляемся праўдам Божым, а вельмі часта нават змагаемся з Самім Богам.

Аднак бэтлеемскую ноч раз’ясніла святло зоркі, якая абвясціла цуд Божага Нараджэння і паказала шлях да Нованароджанага Бога. Сам Бог раз’ясняе цемру нашых душ, а пуцяводнай зоркай, якая паказвае нам шлях да сапраўднага Святла, якім ёсць Бог, з’яўляецца Касцёл, інстытуцыя, якую заснаваў сам Бог. Мы, менавіта, маем шчасце, бо маем шанс ісці за святлом гэтай пуцяводнай зоркі.

Віншую каталікоў і ўсіх хрысціян розных канфесій, якія разам з намі святкуюць свята Божага Нараджэння.

Віншую таксама братоў у Хрысце праваслаўных, якія ў хуткім часе будуць адзначаць гэта радаснае свята.

Жадаю ўсім нам знайсці нашую пуцяводную зорку, якая прывя-дзе да Нованароджанага Бога. Няхай Бог народзіцца ў нашых сэрцах і раз’ясніць цемру ў нашых душах.

Шчасця вам і вашым сем’ям у Новым 2017 годзе!

Са святам!

Ксёндз Пётр ШАРКО,

пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы,

дэкан нясвіжскага дэканата.

 

Дарагія землякі, паважаныя вернікі

каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя сардэчныя  віншаванні з вялікім хрысціянскім святам — Нараджэннем Хрыстовым!

Жадаю вам многа светлых і радасных дзён, даўгалецця, здароўя, шчасця і дабрабыту. Жывіце ў міры і згодзе! Няхай вашы дамы напаўняюць цеплыня і ўтульнасць, а вашы сэрцы і душы — спакой і ласка Боская. Міру ўсім, упэўненасці ў заўтрашнім дні і яркіх поспехаў у вашых справах, скіраваных на далейшы росквіт роднай Беларусі!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, вернікі каталіцкай канфесіі!

Віншую ўсіх вас з галоўным хрысціянскім святам — Нараджэннем Хрыстовым! Жадаю вам добрага здароўя, духоўнай моцы, бадзёрага настрою і прыемных калядных падарункаў. Няхай у вашых сем’ях пануюць згода і лад, у дамах трывала паселіцца ўтульнасць і дабрабыт, на працы акружаюць павага і пашана!

З павагай

Алена АНІСІМ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

Дорогие земляки, уважаемые

верующие католической конфессии!

Примите искренние поздравления с Рождеством Христовым — главным католическим праздником года!

Пусть этот волшебный праздник  соберет под одной крышей ваших родных и близких.

Пусть Рождество принесет тепло и радость  в каждый дом, осветит улыбками  лица и подарит  мир и душевное спокойствие тем, кто вам дорог.

С уважением

Елена КРАВЧЕНЯ,

депутат Минского областного Совета депутатов,

директор филиала «Несвижский хлебозавод»

ОАО «Борисовхлебпром».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Віншуем з Калядамі!: 1 комментарий

  • 23.12.2016 в 11:44
    Permalink

    Drodzy i kochani Przyjaciele Nieświeżanie!
    W te cudowne i magiczne dni , w tę Betlejemską Noc sercem jesteśmy z Wami wszystkimi, dzielimy sie opłatkiem , dzielimy sie najlepszymi życzeniami błogosławieństwa Bożej Dzieciny dla Was , dla Nieświeza naszego ukochanego miasta, dla Waszej całej Ojczyzny, Niech miłość i pokój połączą nas przy wigilijnym stole i niech trwają zawsze. Życzenia dla Księdza Dziekana, Zarządu Miasta, dla redakcji NOWIN, dla Reduty, Biblioteki , dla naszych rodzin i przyjaciół proszę przyjąć od członków Stowarzyszenia Nieświeżan
    Wiktoria Żukiewicz -Dziwota

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.