“Я буду маліцца…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

wx1080

Янка Купала — адзін з тых беларускіх паэтаў, аб якіх гаварыць можна бясконца. Імя беларускага песняра  вядома кожнаму жыхару нашай краіны.

Іван Дамінікавіч Луцэвіч пачынаў пісаць свае творы на польскай мове, з беларускімі вершамі паэт дэбютаваў у 1905 годзе. Увогуле, многія літаратуразнаўцы лічаць Янку Купалу адным з найбуйнешых прадстаўнікоў  рамантызму ў беларускай паэзіі. Да яго паэт звярнуўся больш у другім сваім зборніку — “Гусляр” (1910 г.), у трэцім — “Шляхам жыцця” (1913 г.), а затым і ўвогуле не развітваўся з ім у сваёй творчасці. Рамантызм у вершах паэта пачаў гучаць у спалучэнні з адвечнай нядоляй селяніна — галоўнай тэматыкай яго першага зборніка “Жалейка”. У той час менавіта Купала лічыўся адным з лепшых паэтаў краіны. Сваімі вершамі, многія з якіх насілі патрыятычны і гістарычны характар, аўтар імкнуўся пасяліць у людзей надзею на светлую будучыню і перамены, а вершамі рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку Купала імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларуса. У вершах гучала шмат ідэй пра незалежнасць, дзяржаўнасць Беларусі. Нездарма некаторыя творы з дарэвалюцыйных зборнікаў паэта забараняліся і неперадрукоў-валіся да 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Разам з тым, менавіта дарэвалюцыйны перыяд творчасці Янкі Купалы лічыцца многімі даследчыкамі найбольш яскравым і моцным.

Безумоўна, наш герой не мог не прыцягваць увагі ўлад маладой Краіны Саветаў, якія не прымалі патрыятычных настрояў у новых рэспубліках. І, канечне ж, Купалу шмат крытыкавалі, калі ён, савецкі паэт, выдаў свой першы паслярэвалюцыйны зборнік “Спадчына” (1922 г.) і замест таго, каб услаўляць рэвалюцыю і новую дзяржаву, пісаў узнёслыя творы пра Бацькаўшчыну, шмат вершаў прысвяціў філасофскаму роздуму аб чалавеку, яго месцы і долі ў цяжкія часы рэвалюцыйнага ліхалецця. Нягледзячы на ўсе цяжкія абставіны свайго жыцця, паэт нам пакінуў сапраўдную вялікую літаратурную спадчыну. І гэта не толькі вершы, варта ўзгадаць і прозу Янкі Купалы, і выдатныя п’есы, што і зараз застаюцца актуальнымі — “Адвечная песня”, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”.

Верш “Мая малітва”, які я абраў для свайго перакладу, быў напісаны ў далёкім 1906 годзе і адносіцца да ранняй творчасці паэта. У ім аўтар разважае пра родны край і месца паэта ў жыцці сваёй Радзімы. Твор прасякнуты не толькі болем за Радзіму і народ, у ім гучыць надзея на лепшае жыццё ды лёс у будучым. Давайце разам узгадаем гэты твор і паглядзім, наколькі мне ў перакладзе ўдалося перадаць настрой паэта.

Я буду маліцца і сэрцам,

і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі

з мяцеліцаў шумамі

Ўжо больш не шалелі

над роднай зямлёй.

 

Я буду маліцца

да яснага сонейка,

Няшчасных зімой

саграваць сірацін,

Прыветна па збожных

гуляючы гонейках,

Часцей заглядаці

да цёмных хацін.

 

Я буду маліцца да хмараў

з грымотамі,

Што дзіка над намі гуляюць не раз,

Каб жаль над гаротнымі

мелі бяднотамі,

Градоў, перуноў

не ссылалі падчас.

 

Я буду маліцца

да зорак і жаліцца,

Што гасяць сябе надта часта яны,

Бо чуў, як якая з неба

з іх зваліцца,

З жыцця хтось

сыходзе на вечныя сны.

 

Я буду маліцца да нівы

ўсёй сілаю,

Каб лепшаю ўродай

плаціла за труд,

Збагаціла сельскую хату пахілую,

Надзеі збытымі

убачыў наш люд.

 

Я буду маліцца і сэрцам,

і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі

з мяцеліцаў шумамі

Не вылі над роднай зямлёй,

нада мной.

Янка КУПАЛА.

 

Я буду молиться и сердцем,

и думами,

Распетою буду молиться душой,

Чтоб черные доли

с холодными вьюгами

Так грозно не выли

над нашей землёй.

 

Я буду молиться

и ясному солнышку,

Несчастных зимой

чтобы грело сирот,

По полю гуляя,

где взрощены зернышки,

Чтоб в хатах бывало,

живет где народ.

 

Я буду молиться и грому

над тучами,

Что дико над нами гуляют не раз,

Чтоб жалость имели

к приниженным кручами,

И града, и гроз нам

не слали подчас.

 

Я буду молиться и звездам

с воззванием,

Что гасят себя очень часто они,

Еще я заметил —

со звезд угасанием

Из жизни уйдет кто-то

в вечные сны.

 

Я буду молиться и ниве

всей силою,

Чтоб все же послала

она хлебород,

И крепко избушку упрочила хилую,

Надежд исполненье

пусть видит народ.

 

Я буду молиться и сердцем,

и думами,

Распетою буду молиться душой,

Чтоб черные доли

с холодными вьюгами,

Не выли над нашей землей,

надо мной.

Перевод Андрея КОЗЕЛА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.