З любоўю і дабрынёй

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь Алена Анісім уручае навагодні падарунак дырэктару НРТЦСАН Наталлі Корсак

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Алена Анісім уручае навагодні падарунак дырэктару НРТЦСАН Наталлі Корсак

Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” актыўна крочыць па раёне. Дарослыя стараюцца падарыць дзятве часцінку цяпла, увагі і стварыць атмасферу чараўніцтва. У сераду віншаванні з надыходзячымі святамі прымалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Вясёлую забаўляльную праграму  для іх падрыхтавалі супрацоўнікі Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра сумесна з валанцёрамі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. Гледачоў забаўлялі Скай, Гоншчык, Малефісэнта, Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя персанажы. Маладыя людзі вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі, удзельнічалі ў гульнях і забавах.

Радасць свята з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў НРТЦСАН прыйшлі раздзяліць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Чэмярэўская, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата ксёндз Пётр Шарко, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях і маркетолаг ТАА “Корсак-ВВ” Віталь Піляк і Кацярына Корсак, галоўны бухгалтар райкама ГА “БРСМ” Ірына Парфімовіч і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Гарадзейскага цукровага камбіната Анастасія Цітова.

Маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі падчас свята атрымалі масу прыемных пазітыўных  уражанняў і салодкія падарункі

Маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі падчас свята атрымалі масу прыемных пазітыўных уражанняў і салодкія падарункі

— Віншую ўсіх з гэтым чароўным зімовым святам, — звярнулася да прысутных Алена Анісім. — Жадаю, каб у навагоднюю ноч кожны атрымаў менавіта той падарунак, пра які марыў. І няхай новы год прынясе вам толькі прыемныя неспадзяванкі, добрае здароўе, шчасце і лад у сем’і.

Мноства шчырых слоў і сардэчных пажаданняў людзям з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькам адрасавалі і астатнія ганаровыя госці. У падарунак ад-дзяленне для інвалідаў НРТЦСАН атрымала набор кухоннага посуду, мікрахвалевую печ, канапу-ложак, а яго наведвальнікі — салодкія пачастункі.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.