З’езд

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

paeziya

У аўторак у Мінску адбыўся ІІІ з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі. У яго рабоце прынялі ўдзел 367 майстроў літаратурнага цэха, а таксама іх калегі з Расіі, Малдовы, Літвы, Латвіі і іншых краін.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі зачытаў удзельнікам форуму віншаванне  ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У ім адзначаецца, што літаратары сваім “творчым  дарам і актыўнай грамадскай па-зіцыяй здольныя ўнесці вялікі ўклад у справу асветы, патрыятычнае выхаванне моладзі, пашырэнне міжнародных культурных сувязей”.

Са справаздачным дакладам на з’ездзе выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Ён задаў тон грунтоўнаму абмеркаванню надзённых пытанняў, якія хвалююць літаратараў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.