Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Аснова ўсёй Айчыне

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 25.01.2017

президент

Прэзідэнт Беларусі паставіў задачу ўдасканаліць зямельнае заканадаўства. Такое даручэнне Кіраўнік дзяржавы даў на нарадзе па гэтай праблематыцы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што належнае выкарыстанне зямельных участкаў — гэта найважнейшае пытанне, якому ён надае сур’ёзную ўвагу.



«Наша задача — падыходзіць да ўсіх змен узважана. Я не кажу, што немагчыма карэкціраваць нейкія нормы заканадаўства: і дэкрэты, і ўказы Прэзідэнта, і законы падлягаюць карэкціроўцы, паколькі жыццё ідзе, усё мяняецца. Але я хацеў бы ведаць прычыну і якія змены адбыліся, што мы зноў бяромся за гэты дакумент, — сказаў Прэзідэнт. — Перадача зямлі павінна прыносіць дзяржаве эканамічную выгаду. Пры гэтым трэба выключыць лішнія адміністрацыйныя бар’еры і празмерную бюракратыю».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі існавалі розныя падыходы да рэгулявання зямельнага заканадаўства: спачатку гэтыя пытанні жорстка кантраляваліся, а затым губернатарам была дадзена магчымасць прымаць рашэнні на месцах, прадастаўляючы зямлю інвестарам. Аднак гэтае паслабленне прывяло да неналежнага выканання заканадаўства і, як вынік, занядбанасці тэрыторый. «Таму я быў вымушаны адмовіцца ад практыкі прадастаўлення зямельных участкаў губернатарамі і вярнуць гэта права Прэзідэнту… — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Зямля — гэта багацце краіны. Губіць яго нікому не дазволена, таму што яно не нам належыць і нават не нашым дзецям. Яно належыць будучым пакаленням».

Прэзідэнт пацікавіўся, ці накіраваны абмяркоўваемы на нарадзе праект дакумента, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў», на рашэнне задач па забеспячэнні захаванасці зямельных рэсурсаў як нацыянальнага здабытку дзяржавы. Ці спросціць ён працэдуры прадастаўлення зямельных участкаў і змены іх мэтавага прызначэння? Ці не створаць  карэкці-роўкі магчымасці для махінацый з зямлёй? «У цяперашні час востра стаіць пытанне аб уключэнні ў гаспадарчы абарот зямельных участкаў, занятых інвестарамі, якія не выконваюць свае абавязацельствы. Асабліва ў Мінскай вобласці. Неабходна навесці парадак з такімі інвестарамі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па выніках нарады Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў па ўдасканаленні заканадаўства. У прыватнасці, гаворка ішла пра неабходнасць рацыяналізаваць парадак работы з пустымі і старымі дамамі.

Па матэрыялах

прэс-службы Прэзідэнта.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!