Ад крамы… да ўніверсітэта

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З нагоды міжнароднага Дня роднай мовы, які ў свеце адзначаўся 21 лютага, нельга не ўспоміць, што падчас нядаўняй Вялікай размовы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь былі закранутыя і пытанні развіцця роднай мовы ў краіне.  Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім (жыхары Нясвіжчыны ведаюць яе як дэпутата сваёй акругі) акцэнтавала ўвагу прысутных на паўнавартасным нацыянальным універсітэце, дзе навучанне вялося б цалкам па-беларуску. Яна звярнулася з просьбай да кіраўніка дзяржавы падтрымаць напрацоўкі грамадскай супольнасці ў гэтым кірунку. У сваю чаргу Прэзідэнт выказаў занепакоенасць перспектывай напаўнення будучай установы:  ці пойдуць жадаючыя, ці знойдуцца ахвотнікі?

Як педагог з 40-гадовым стажам, як настаўніца роднай мовы і літаратуры ў сельскай школе, на гэта заўважу: каб “прыйшлі”, каб “знайшліся”, — адной прэзідэнцкай падтрымкі мала. Беларускага напаўнення, каб яно дайшло да калідораў і прыёмных камісій будучых адукацыйных асяродкаў, часта не хапае ў нас саміх: у сям’і, у працоўным калектыве, у разнастайным штодзённым побыце, дзе роднае слова як лінгвістычны складнік і фарміруе, і выхоўвае. Душэўны імпэт, разуменне праблемы — вось і ўсё, што ад нас патрабуецца.

Перад Днём роднай мовы я выпра-вілася ў горад з пытаннем: ці спрыяюць нашы крамы — грамадскія месцы штодзённага карыстання і ўзаема-стасункаў — беларускамоўнаму напаўненню? Ці камфортна беларускамоўнаму пакупніку ў нясвіжскіх крамах? Як узаемадзейнічае на карысць роднай мовы гэты адвечны “скрэп”: пакупнік — прылавак, прылавак — пакупнік?

Мае назіранні — пра тое, што парадавала.

 

Л. Асоева: “Змалку ў сям’і чула роднае мілагучнае слова”

IMG_0970.JPG 22

“Калі ласка! Што яшчэ возьмеце?” — чую з-за прылаўка магазіна №5 агракамбіната “Сноў” (вул.Сноўская, 6) голас прадаўца Людмілы Асоевай (на фота — злева). 23 гады працуе тут жанчына і карыстаецца пераважна роднай мовай. Сама з Юшавічаў, з сям’і вядомага паэта Івана Гурбана. “Добрую беларускую мову атрымала ў спадчыну ад таты”, — кажа Людміла Іванаўна. Моўную практыку старэйшай сяброўкі пераймае  і яе калега прадавец Наталля Нікановіч.

 

А. Хмяльніцкі: “На родную гаворку

заўсёды адгукнуся!..”

IMG_6570

Прыватны магазін аўтазапчастак “Алімп”. І назва, і распарадак працы — усё па-беларуску. Сам уладальнік крамы Аляксандр Хмяльніцкі далёкі ад лінгвістыкі. У свой час браты Хмяльніцкія з Гарадзеі настойліва ішлі да спартыўнага алімпу. Аляксандр — майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, Міхаіл — удзельнік Алімпійскіх гульняў 1996 і 2000 гадоў, двухразовы прызёр чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, лепшы беларускі лёгкаатлет 1997 года. Абслугоў-ваць жа сваіх наведвальнікаў Аляксандр гатовы і па-беларуску, і па-руску, ды яшчэ і польскую мову ўзяўся падвучваць. Жонка Ірына, якая нязменна побач, цалкам падзяляе пазіцыю мужа і ахвотна пад-   трымлівае нашу гаворку па-беларуску.

 

В. Кавалёў: “У Нясвіжы ўсё часцей чую родную беларускую мову” 

Vital

Віталь Кавалёў — з Караліны. Вучыўся ў нясвіжскай школе №3. Удзячна ўспамінае Клаўдзію Якаўлеўну Шышыгіну, памятае яе цікавыя “краязнаўчыя ўрокі”. Жыве ў Нясвіжы, у сям’і трое дзетак. А месца работы — новы магазін “Дамашні квартал”, дзе ён працуе дзяжурным па гандлёвай зале. Звернецеся з пытаннем ці просьбай па-беларуску — Віталь абавязкова адкажа на роднай мове. Прапануе дапамогу або ўсё як след патлумачыць, ветліва і тактоўна.

На развітанне бяру сабе за правіла — пакідаць у кнізе водгукаў і прапаноў сваю падзяку: за нашу родную беларускую мову. Прыемная нагода!

 

Агракамбінат “Сноў”:

густоўнае слоўка “ласунак”

Lasunak1

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Агракамбінат “Сноў” падае прыклад не толькі ў сель-скагаспадарчай вытворчасці, рэалізацыі сваёй прадукцыі, але і ў… мовакарыстанні. Фірменныя магазіны гаспадаркі (а іх чатыры ў Нясвіжы, два ў Снове, а таксама ў Салігорску і Мінску) названы смачнымі слоўкамі нашых продкаў — “Кумпячок” ды “Ласунак”. Хто ж не ласы на сноўскія каўбасы!

 

Наталля ПЛАКСА,

краязнаўца.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.