Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Бязвізавы рэжым можа быць прадоўжаны

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык адзначыў, што рашэнне аб гэтым будзе прымацца па выніках пяцідзённага тэрміну. Магчымасцю наведаць Беларусь у гэтыя дні  скарысталіся амаль 500 іншаземцаў.

Калі такі рэжым застанецца запатрабаваным сярод гасцей Беларусі і дасць станоўчы эфект, можна будзе гаварыць пра працяг эксперымента. Дзмітрый Мірончык звярнуў увагу, што на гэта ўплываюць розныя крытэрыі і «ў залежнасці ад іх будзе прымацца рашэнне адносна далейшага ўдасканалення рэжыму бязвізавага ўезду. Хутчэй за ўсё гаворка будзе ісці пра прадаўжэнне тэр-мінаў. Мы будзем заставацца ў рэжыме пропуску праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, але на даўжэйшы тэрмін».



Адзін з варыянтаў — прадоўжыць бязвізавы рэжым на два тыдні. Санаторна-курортнае лячэнне — адна з «візітовак» Беларусі, таму для іншаземцаў прапанова сумясціць адпачынак, вандроўку і паляпшэнне здароўя магла б быць цікавай.

12 дзён — адзін са стандартных тэрмінаў знахо-джання ў санаторыях. «Калі мы будзем рабіць наступны крок, то лагічна гаварыць пра 12 ці 14 дзён», — заявіў Дзмітрый Мірончык.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!