Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Мова танца — універсальная

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.02.2017

188

На мінулым  тыдні раённы  цэнтр культуры  грымеў апладысментамі  ў гонар Беларускага дзяржаўнага  заслужанага  харэаграфічнага  ансамбля  “Харошкі”,  якім ганарыцца  наша краіна.

“Брава!” ансамблю  “Харошкі” не аднойчы крычалі гледачы ў Англіі, Італіі, Германіі, Францыі і Японіі. Іх зноў і зноў стоячы прасілі выканаць “на біс” “Лявоніху”, “Дуду” і “Кросны” ў Фінляндыі, Польшчы, Іспаніі. Ужо больш за 40 гадоў яны гастраліруюць па гарадах і вёсках роднай Беларусі. На канцэрце ў Нясвіжы славутыя артысты, якія валодаюць усёю скарбонкаю фальклорнага мастацтва Беларусі,  прадставілі вакальна-харэаграфічныя замалёўкі розных часоў.



Жывая музыка, цудоўныя галасы спевакоў у спалучэнні з экспрэсіўным і ў той жа час грацыёзным танцам літаральна ўзялі публіку ў той захапляльны палон, у які можа ўзяць толькі сапраўднае мастацтва.

258

У адным са сваіх інтэрв’ю нязменны мастацкі кіраўнік ансамб-ля Валянціна Гаявая слушна адзначыла:

— Беларусы дзівосна танцуюць, цікава адзяюцца, меладычна размаўляюць. Гэта ўсё яўна адрозніваецца і ад рускіх, і ад украінскіх традыцый… Таму мы дагэтуль шукаем такія фарбы, якія б не паўтарылі тое, што было зроблена да нас, каб гэтага не ўбачылі больш нідзе, каб гэта быў нечаканы падыход.

І на кожным сваім канцэрце славуты калектыў пацвярджае гэтыя словы, у чым маглі пераканацца і нясвіжскія гледачы.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі  ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!