Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

Пакістанцы пабывалі ў Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта  Іван Крупко вітае Старшыню Сената  Парламента Ісламскай  Рэспублікі Пакістан Міана Разы Рабані ля гарадской ратушы

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта
Іван Крупко вітае Старшыню Сената Парламента Ісламскай
Рэспублікі Пакістан Міана Разы Рабані ля гарадской ратушы



Па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь парламенцкая дэлегацыя Пакістана на чале са Старшынёй Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Міан Разы Рабані наведала Рэспубліку Беларусь 1 — 4 лютага 2017 г. У рамках візіту адбыліся сустрэча спікера Пакістанскага Парламента з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Прайшлі перамовы са Старшынёй Савета Рэспублікі М.В. Мясніковічам, Старшынёй Палаты прадстаўнікоў У.П. Андрэйчанкам, Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь А.У. Кабяковым.

DSCN8770

Традыцыйны хлеб-соль кіраўніку дэлегацыі

Падводзячы вынікі візіту пакістанскі госць адзначыў, што адразу па прыездзе ў Мінск дэлегацыя адчула цяпло і гасціннасць з боку беларускага народа. Ён таксама выказаў меркаванне, што Беларусь дасягнула высокіх вынікаў у многіх сферах развіцця. Міан Разы Рабані сказаў, што Беларусь і Пакістан за досыць кароткі час змаглі стварыць дагаворна-прававую базу для супрацоўніцтва, якая ўключае больш за 70 пагадненняў і дамоваў у розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы. Старшыня Сената ўпэўнены, што ўзаемаадносіны і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам у далейшым будуць развівацца і мацнець.

Ідзе пазнавальная экскурсія па гарадской ратушы

Ідзе пазнавальная экскурсія па гарадской ратушы

Урачыстая сустрэча высокіх гасцей

Урачыстая сустрэча высокіх гасцей

Акрамя перамоў, Міану Разы Рабані была прапанавана шырокая праграма знаёмства з Сінявокай. За некалькі дзён пакістанская дэлегацыя пабывала ў горадзе Жодзіна, сустрэлася з прафесарска-выкладчыцкім саставам і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, наведала ААТ “МАЗ”, “БелАЗ”.       Госці пабывалі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вя-лікай Айчыннай вайны, Нацыянальным мастацкім музеі. Завяршальным акордам візіту пакістанскіх гасцей стала знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай Нясвіжа.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!