Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Раўненне — на Сейлавічы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Пасяджэнне вядзе старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў В.М. Лазюк

Пасяджэнне вядзе старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў В.М. Лазюк

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне прэзідыума і пастаяннай камісіі мандатнай, па пытаннях кіравання, самакіравання, законнасці і правапарадку Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў. Разглядалася, у тым ліку і пытанне аб выніках працы Гарадзейскага пасялковага і сельскіх Саветаў дэпутатаў па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ў 2016 годзе.



Адзначалася, што найбольш значныя вынікі ў рэалізацыі комплекснай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця падведамаснай тэрыторыі і вырашэнні пытанняў, звязаных з забеспячэннем жыццядзейнасці насельніцтва, з колькасцю насельніцтва да 3-х тысяч чалавек, дасягнуты ў Сейлавіцкім сельскім Савеце дэпутатаў. Дзякуючы сістэмнай рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, накіраванай на павышэнне камфортнасці і паляпшэнні ўмоў жыцця людзей, вя-дзецца мэтанакіраваная работа па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, паляпшэнні іх санітарнага стану і эстэтычнага афармлення.

Выдаткі на добраўпарадкаванне з усіх крыніц фінансавання ў 2016 годзе тут склалі 172,5 ты- сячы рублёў. У вёсцы Затур’я скончаны капітальны рамонт вуліцы Цэнтральнай і пракладзена асфальтавае пакрыццё па вуліцы Маладзёжнай працягласцю 1,4 км. Знесены 4 старыя дамы, у гаспадарчы абарот уключана 1,5 га зямлі. Устаноўлена 680 пагонных метраў платоў. Выдалена 15 старых дрэў.

На працягу мінулага года было праведзена тры святы вёсак, якія адбыліся ў населеных пунктах  Амлынцы, Затур’я і Сейлавічы. Арганізаваны агляд-конкурс на лепшае падвор’е, пераможцы якога прадстаўлены для ўдзелу ў раённым конкурсе. З 97 % насельніцтва заключаны дамовы на вываз ЦБА. Усе грамадзянскія могілкі, а іх  11 — добраўпарадкаваныя, агароджаныя, ёсць кантэйнерныя пляцоўкі, абсталяваны стэнды з адпаведнай інфармацыяй. Вынікова працуе Сейлавіцкі сельскі Савет дэпутатаў з насельніцтвам па развіцці асабістых падсобных гаспадарак. На працягу 2016 года закуплена 449,3 тоны малака або ў разліку на карову 5760 кг, што больш чым у 2015 годзе на 879 кг. З падворкаў грамадзян здадзена сельскагаспадарчым прадпрыемствам 71 галава маладняку буйной рагатай жывёлы.

Заданне па зборы мясцовых падаткаў выканана на 100 адсоткаў. Рацыянальна вялася работа па выкарыстанні электрычнай энергіі — зэканомлена 8,2 тыс. кВт/гадзін.

На падведамаснай Савету дэпутатаў тэрыторыі ў поўным аб’ёме рэалізуецца зацверджаны пералік дзяржаўных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. Паспяховае вырашэнне сацыяльна-гаспадарчых задач, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва станоўча адбілася на дынаміцы дэмаграфічнай сітуацыі. У 2016 годзе ў 2 разы павялічылася нараджальнасць: з 13 дзяцей у 2015 годзе да 26 у 2016 годзе. Вырасла колькасць зарэгістраваных шлюбаў: з 7 у 2015 годзе да 12 у 2016 годзе. Каэфіцыент дэпапуляцыі пастаянна зніжаецца: з 6,2 у 2013 годзе да 2,4 у 2016 годзе.

Аналіз таксама паказвае: у сельсавеце вядзецца значная работа па забеспячэнні захавання законнасці і правапарадку, а таксама пільная ўвага надаецца стану супрацьпажарнай бяспекі. Сістэмная праца з насельніцтвам, рэгулярнае правя-дзенне сходаў грамадзян даюць магчымасць ведаць становішча спраў і своечасова прымаць меры па вырашэнні просьбаў, зваротаў і праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць. За 2016 год у сельсавет паступіла 7 пісьмовых зваротаў грамадзян. Аргані-заваны прыём выбаршчыкаў дэпутатамі, да якіх у мінулым годзе звярнуліся 23 чалавекі. З 772 зваротаў па заяўным прынцыпе «Адно акно» ўсе разгледжаны ва ўстаноўлены тэрмін і вырашаны станоўча. Умацаванне сувязей Сейлавіцкага сель- скага Савета з насельніцтвам і органамі мясцовага самакіравання, прыцягненне жыхароў да актыўнага ўдзелу ў грамадскай дзейнасці праз правя-дзенне сацыяльна значных мерапрыемстваў, мэтанакіраванае і паслядоўнае рашэнне пытанняў жыццезабеспячэння людзей спрыяе падтрыманню стабільнага сацыяльна-палітычнага становішча на падведамаснай Савету дэпутатаў тэрыторыі.

На падставе Інструкцыі, зацверджанай рашэннем Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 лютага 2015 года № 55 «Аб правядзенні штогадовага конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання Нясвіжскага раёна па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва», прэзідыум Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў, пастаянная камісія мандатная, па пытаннях кіравання і самакіравання, законнасці і аховы грамадскага парадку вырашылі вызначыць пераможцам штогадовага раённага спаборніцтва сярод Гарадзейскага пасялковага і сельскіх Саветаў дэпутатаў Нясвіжскага раёна за 2016 год Сейлавіцкі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня В.Г. Чычко).

«НН».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!