Вернасць прафесіі, вопыт і майстэрства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

333

17-ы год працуе на Гарадзейскім цукровым камбінаце токар 5-га разраду механічнай майстэрні службы галоўнага механіка Сяргей Сень. Атрымаўшы ў свой час адпаведную кваліфікацыю ў Мінскім СПТВ №94, ён застаўся верным ёй і набыў славу сапраўднага майстра.

На пытанне, што прывяло яго ў гэту не надта лёгкую прафесію, Сяргей Анатольевіч адказаў, што некалі ў зусім юным узросце яго захапілі расказы сябра аб рабоце з металам, і ён і сам вырашыў паспрабаваць. І як аказалася — недарэмна.

— Калі напачатку яшчэ крыху адольвалі некаторыя сумненні, — расказаў ён у нашай гутарцы, — то, патрапіўшы падчас вучобы на практыку на славуты Мінскі трактарны завод, я ўпэўніўся, што гэта сапраўды маё. І зараз не шкадую аб сваім выбары.

Вядома, работа токара не з лёгкіх — толькі на нагах каля станка прастаяць 8 гадзін — гэта ўжо само па сабе нямала, аднак задавальненне, якое прыносіць удала выкананая справа, кампенсуе цяжкасці, якія, як вядома, ёсць у любой рабоце. А аб тым, што свае абавязкі, а менавіта, выраб дэталей для абсталявання камбіната, Сяргей Анатольевіч выконвае на выдатна, сведчаць добрыя водгукі аб ім кіраўніцтва і калег, а таксама тое, што ў 2011 годзе ён быў занесены на Дошку гонару свайго прадпрыемства, а ў лістападзе мінулага, падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага прафесійнаму  святу работнікаў АПК і перапрацоўчай прамысловасці, узнагароджаны Падзякай старшыні Нясвіжскага райвыканкама.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.