Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Добры настрой — залог поспеху

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

351

Людміла Анатольеўна Завістовіч пачала сваю працу ў філіяле “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” чатырнаццаць гадоў таму. Пачынала цеставодам, а пасля яе прызначылі майстрам змены. Яна дысцыплінаваная і адказная, любіць справу, якой займаецца. Нездарма на раённым свяце, прысвечаным Дню работнікаў АПК і перапрацоўчай прамысловасці, яна атрымала Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама.



— Добры настрой — залог поспеху, — гаворыць Людміла Анатольеўна.

Акрамя таго, што мая суразмоўца — добрая працаўніца, яна яшчэ і клапатлівая матуля двух сыноў, у яе цудоўны муж. Як лічыць Людмі-ла Анатольеўна, галоўным у жыцці з’яўляецца  дом і сям’я. Сваіх мужчын любіць пачаставаць салодкімі прысмакамі і не толькі. Ба-дзёрая і жыццярадасная, яна лічыць сябе шчаслівым, паспяховым чалавекам, цвёрда адзначаючы: “Шчасце кую сваімі рукамі”.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!