Гады, пражытыя не дарэмна

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сярод узнагароджаных —  В.І. Андросенка і І.А. Драздовіч

Сярод узнагароджаных —
В.І. Андросенка і І.А. Драздовіч

Нясвіжская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў у лютым адзначыла 30-гадовы юбілей. На пленуме, прысвечаным гэтай святочнай даце, у канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы сабраліся людзі, за плячыма якіх вялікі жыццёвы шлях і значны багаж ведаў, вопыту і дасягненняў. Гэтая сустрэча стала для іх сапраўдным святам з падарункамі, добрымі пажаданнямі і канцэртнай праграмай.

Роля ветэранскага руху ў сацыяльна-эканамічным жыцці і фарміраванні грамадзянскай супольнасці Нясвіжскага раёна вялікая і значная. Райарганізацыя аб’ядноўвае заслужаных людзей, чый працоўны і баявы шлях выклікае павагу і захапленне. Усё іх жыццё праходзіла ў складаных умовах: на вайне, у перыяд аднаўлення краіны ў пасляваенныя гады, у час пабудовы моцнай Беларусі. Усе іх справы былі накіраваны на карысць нашай Радзімы. Іх парады заўсёды мудрыя і своечасовыя. Сёння ветэранскія “пярвічкі” сваёй работай падтрымліваюць і падаўжаюць жыццё многім людзям сталага ўзросту, уносяць пасільны ўклад у абарону іх сацыяльных правоў, вядуць работу па ваенна-патрыятычным і маральным выхаванні моладзі. Актывісты жывуць ад-крыта, аддаючы ўсю душэўную цеплыню землякам, і кожнага заклікаюць да гэтага. Дапамагаючы іншым, удзельнічаючы ў розных мерапрыемствах, людзі старэйшага пакалення папаўняюць свае сілы. У гэтым яны бачаць стымул для жыцця — паўнавартаснага, насычанага, яркага.

Як адзначыў у сваім дакладзе цяперашні старшыня Нясвіжскай раённай ветэранскай арганізацыі Г.В. Пашкоўскі, ля вытокаў ветэранскага руху на Нясвіжчыне стаялі заслужаныя людзі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. У 1987 годзе толькі што створаную арганізацыю ветэранаў узначаліў кадравы ваенны Іван Сяргеевіч Мурын. “Пярвічкамі” тады таксама кіравалі ўдзельнікі вайны: Захар Паўлавіч Петрачкоў (Ланскі сельсавет), Іосіф Адамавіч Татур (Гарадзейскі пасялковы савет), Самуіл Парфёнавіч Емяльянаў (Гарадзейскі цукровы камбінат), Уладзімір Паўлавіч Сасноўскі (Ліпскі сельсавет), Уладзімір Паўлавіч Траццяк (Лявонавіцкі сельсавет) і іншыя. Усе гэтыя людзі былі сапраўднымі патрыётамі, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё ветэранскага руху.

— Мне вельмі прыемна, што і сённяшнія старшыні пярвічных арганізацый, — працягнуў Генадзь Віктаравіч, — людзі гонару і абавязку, носьбіты высокай маралі. Гэта Расціслаў Міхайлавіч Мацавіла, Канстанцін Канстанцінавіч Троська, Алена Вацлаваўна Вальтэрас, Яўген Сцяпанавіч Бабкоў, Анатоль Аляксандравіч Гарбуноў, Іван Васільевіч Бурак, Соф’я Уладзіміраўна Сулім, Мікалай Антонавіч Корсак, Мікалай Пятровіч Кіпець, Мікалай Міхайлавіч Ленкавец і многія іншыя. Яны ажыццяўляюць пераемнасць пакаленняў, не перарываюць ніткі, якая звязвае слаўнае мінулае, сённяшні дзень і будучыню краіны. Галоўную мэту работы яны бачаць у тым, каб дайсці да кожнага ветэрана вайны і працы, ведаць праблемы пажылых людзей і прыцягваць зацікаўленых людзей да іх вырашэння.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама М.М. Мацэль уручае В.Ю. Пабока Падзячны ліст старшыні Нясвіжскага райвыканкама

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама М.М. Мацэль уручае В.Ю. Пабока Падзячны ліст старшыні Нясвіжскага райвыканкама

На сённяшні дзень у склад раённай ветэранскай арганізацыі ўваходзяць 20 “пярвічак”, якія аб’ядноўваюць звыш васьмі тысяч пенсіянераў па ўзросце, у тым ліку восем удзельнікаў і восем інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, сем сем’яў загінуўшых ваеннаслужачых, адзінаццаць працаўнікоў тылу, двух жыхароў блакаднага Ленінграда, васямнаццаць малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, чатырох чалавек, гвалтоўна адпраўленых у Германію, двух работнікаў прыфрантавых участкаў чыгункі і 96 ветэранаў лакальных баявых дзеянняў.

— Безумоўна, усім, што маем сёння, мы абавязаны ветэранам, — звярнуўся да прысутных намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама М.М. Мацэль. — У 2005 годзе да 60-годдзя Вялікай Перамогі Нясвіжскі райвыканкам выдаў кнігу “Паклонімся вялікім тым гадам…”, дзе былі сабраны ўспаміны 314 воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія на той час жылі ў раёне. Праз восем гадоў свет пабачыла ўжо другая кніга — пад назвай “Гэта наша з табой біяграфія”, якая складалася з успамінаў ветэранаў працы, людзей, якія падымалі з руін разбураную вайной народную гаспадарку, якія працавалі ў настаўніцкім асяроддзі і на культурнай ніве.

Свята шануюць жыхары раёна і памяць пра загінуўшых герояў у гады вайны. Штогод да вясновых свят праводзіцца комплекс работ па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. Актыўны ўдзел прымаюць навучэнцы навучальных устаноў, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый. Добры прыклад падае філіял “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”. У 2015 годзе ў рамках акцыі “Зялёная вясна” яго работнікі ўсталявалі памятны знак жыхарам вёскі Агароднікі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкавалі тэрыторыю помніка ў Гайках, дзе ў 1943 го-дзе фашысты расстралялі нясвіж-скую інтэлігенцыю. У мінулым годзе яны прывялі ў парадак месцы пахаванняў невядомых салдат Чырвонай Арміі на могілках у в. Мікулічы.

Пагадненне падпісваюць старшыня раённага аб’яднання  арганізацый прафсаюзаў М.І. Жыгуноў, першы сакратар  райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” М.С. Забродская і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Г.В. Пашкоўскі

Пагадненне падпісваюць старшыня раённага аб’яднання
арганізацый прафсаюзаў М.І. Жыгуноў, першы сакратар
райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” М.С. Забродская і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Г.В. Пашкоўскі

Г.І. Ярмалінская  ў той дзень таксама  атрымала Падзячны ліст старшыні Нясвіжскага райвыканкама

Г.І. Ярмалінская ў той дзень таксама
атрымала Падзячны ліст старшыні Нясвіжскага райвыканкама

— Але час бярэ сваё, з кожным годам шэрагі ветэранаў значна ра-дзеюць, — працягнуў Міхаіл Міхайлавіч. — На змену ім прыходзяць ветэраны працы, ветэраны-афганцы, ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Будучы аўтарытэтнымі, неабыякавымі, мэтанакіраванымі людзьмі, яны працягваюць работу па маральна-патрыятычным выхаванні моладзі.

Міхаіл Міхайлавіч падзякаваў юбілярам за добрыя справы і сэрцы, за тое, што шмат гадоў працавалі і працуюць на карысць нашага раёна і лю-дзей, якія жывуць побач з імі. У сувязі з 30-годдзем ветэранскай арганізацыі Міхаіл Міхайлавіч уручыў  Падзячныя лісты старшыні Нясвіжскага райвыканкама актывістам ветэранскага руху Івану Адамавічу Драздовічу, Вользе Юльянаўне Пабока, Ганне Іосі-фаўне Ярмалінскай, Віктару Іванавічу Андросенку, Людміле Антонаўне Чышэвіч і Івану Дзмітрыевічу Дасько.

Цёплыя словы віншавання юбілярам адрасаваў старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў М.І. Жыгуноў. Ён выказаў надзею, што супрацоўніцтва паміж іх арганізацыямі па аказанні дапамогі пажылым людзям непасрэдна дома будзе развівацца і ўдасканальвацца.

У той дзень паміж  Нясвіжскім раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, райкамам грамадскага аб’яднання “БРСМ” і раённым Саветам ветэранаў было падпісана пагадненне аб сумеснай рабоце па павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароненасці пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, далейшага ўдасканалення і развіцця шэфскай работы над ветэранамі вайны і працы, адзінокімі пажылымі людзьмі. Пад пільнай увагай аб’яднанняў будзе і грамадзян-ска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Добрым падарункам ад калектыву хору ветэранаў “Аптымісты” стаў святочны канцэрт. Артысты шчодра дарылі прысутным музычныя нумары і выдатны настрой.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.