Граматны спецыяліст

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

257

Валянціна Васільеўна Філатава — аператар па штучным асемяненні ААТ “17 Верасня” — працуе ў таварыстве з 1994 года. Пайшла па слядах сваёй матулі Вольгі Аляксандраўны, якая таксама была асемянатарам. Яна — граматны спецыяліст, карыстаецца павагай у калектыве. Валянціна Васільеўна неаднаразова ўдзельнічала ў раённых спаборніцтвах на лепшага спецыяліста, займала першыя месцы і была ў судзейскай калегіі. За добрасумленную працу атрымлівала ўзнагароды: у 2015 годзе — Ганаровую грамату  Нясвіжскага райвыканкама, у 2016-м — Дыплом Нясвіжскага райвыканкама за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака сярод аператараў па штучным асемяненні.

У Валянціны Філатавай ёсць і ўласная гаспадарка, якую дапамагаюць весці муж і тры сыны. Як сказала Валянціна Васільеўна, ёй даспадобы жыццё ў вёсцы, падабаецца працаваць на зямлі.

Святы ў сям’і адзначаюць разам, а ў жаночы дзень 8 Сакавіка любімыя мужчыны “засыпаюць” яе кветкамі: ружамі, цюльпанамі (увогуле, Валянціна Васільеўна вельмі любіць розныя кветкі), а яна, як клапатлівая жонка і маці, рыхтуе святочны стол.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.