Любімая справа — дарыць настрой

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC020392

Прыгожы касцюм, аздоблены беларускім народным арнаментам, яркі вяночак на галаве і прыемная ўсмешка на твары — менавіта такой ведаюць удзельніцу народнага ансамбля песні “Згода” раённага цэнтра народнай творчасці. Выпускніца сярэдняй школы № 3  г. Нясвіжа Рэната Цыганкова  (на здымку) ніколі не сумнявалася, што сваёй прафесіяй будзе дарыць людзям добры настрой. Скончыўшы Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, завочна атрымала вышэйшую адукацыю ў БДПУ імя Максіма Танка. “Каліна-маліна”, “Добры дзень, людзі!”, “Беларусь мая!” — песні, якія палюбіліся Рэнаце, як толькі з’явіліся ў  рэпертуары “Згоды”. Выступленні на раённых і абласных святах “Дажынкі”, злётах перадавікоў, раённых зажынках, а таксама канцэрт-ных праграмах, прысвечаных розным святам, дораць Рэнаце і ўсім членам калектыву пад кіраўніцтвам Іны  Філіпавай мноства гарачых апладысментаў.

— Заўсёды прыемна бачыць залу слухачоў, якія горача прымаюць наш калектыў, таму хочацца старацца, таму і дадому заўсёды вяртаемся з настроем, — адзначыла работнік культуры.

— Дома Рэната — клапатлівая мама (у сям’і выхоўваюцца 8-гадовы сын Глеб і 4-гадовая Лерачка). А яшчэ мая суразмоўца — добрая гаспадыня, любіць радаваць сваіх  блізкіх смачнымі стравамі. Што датычыцца песень, то спявае іх Рэната і дома. У розныя святы за сталом збіраюцца дарослыя і маленькія, каб  сустрэць Каляды або Вялікдзень, напрыклад. Сярод іх пачэснае месца займае  Марыя Аляксандраўна Карпач — бабуля мужа.

— Пра сваіх родных бабуль, якія дапамагалі мяне маленькую гадаваць, у мяне засталася толькі памяць, бо яны пайшлі з жыцця, —  расказвае Рэната. — А вось бабуля  Марыя з намі. Яна любіць спяваць, заўсёды дасць  слушную параду. Мы яе ўсе любім і хочацца, каб  Бог падарыў ёй доўгія гады  жыцця.

Рэната Цыганкова аказалася добразычлівай суразмоўцай, шчырым і адкрытым  чалавекам. А дырэктар  раённага цэнтра народнай  творчасці Наталля Богуш у размове пра свайго спецыяліста зазначыла, што Рэната пастаянна ўдасканальваецца. Нядаўна асвоіла тэхніку работы з саломкай. І яе прыгожыя “залатыя” капелюшы  занялі сваё месца на адной з выстаў, арганізаваных у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.