Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 4 °C

Мас-медыя

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

журналисты

У Інстытуце журналістыкі БДУ прайшла VІ міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Міжнародная журналістыка — 2017: ідэя інтэграцыі інтэграцый і медыя».

Прывітанне канферэнцыі адрасавала міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. Традыцыі ўвагі беларускіх даследчыкаў да сусветнай медыйнай прасторы досыць даўнія і трывалыя. У Інстытуце журналістыкі працуе моцная кагорта даследчыкаў замежных мас-медыя, стасункаў з імі айчынных газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Міністр інфармацыі, у прыватнасці, у сваім прывітальным слове адзначыла: «Ва ўмовах дынамічнага развіцця інфармацыйнай прасторы бачыцца асабліва актуальным навуковае забеспячэнне фундаментальных і прыкладных пытанняў міжнароднай журналістыкі, дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Упэўнена, што канферэнцыя паспрыяе рэзультатыўнаму абмеркаванню важнейшых праблем сучаснай медыясферы…»



У госці да беларусаў прыехалі навукоўцы з 11 краін.

Удзел у канферэнцыі прынялі даследчыкі, эксперты з Расіі, Украіны, Казахстана, Кітая, Францыі, Ірака, Ірана і інш. Як правіла, усе — даўнія партнёры, навукоўцы. Асаблівая ўвага многіх  удзельнікаў канферэнцыі была нададзена беларуска-кітайскім медыйным стасункам, СМІ ў Кітаі і іх ролі ў асвятленні тэмы развіцця Эканамічнага пояса Шоўкавага шляху.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!