Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

На ўборцы тэрыторый

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

субботник

Як мы паведамлялі, у суботу, 11 сакавіка, у раёне  быў аб’яўлены суботнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні. Як ён прайшоў, мы пацікавіліся ў Сейлавіцкім сельвыканкаме.

Работнікі Сейлавіцкага сельскага  выканаўчага камітэта  працавалі на ўборцы грамадзянскіх могілак у вёсцы Юшавічы. Зграбалі смецце, старое  лісце, сухія апалыя галінкі.



На тэрыторыі сельсавета знаходзіц-ца тры сельгаспрадпрыемствы. Група рабочых адкрытага акцыянернага  таварыства “Сейлавічы” падчас суботніка была занята на разборцы  старога будынка МТФ № 1. На МТФ “Юшавічы” аднайменнай  гаспадаркі прайшла вялікая  генеральная ўборка: прыбіралі і вывозілі смецце і кампосты.

Дружна працавалі на суботніку і работнікі ўсіх структурных падраздзяленняў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

Ва ўсіх трох навучальна-педагагічных комплексах дзіцячых садах-сярэдніх школах — у Сейлавічах, Затур’і і Старых Навасёлках — педагогі, вучні і тэхработнікі добраўпарадкавалі тэрыторыі сваіх устаноў.

— Каля помніка землякам, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, мы прыбралі раней, — расказала дырэктар ДУА “Навасёлкаўскі НПК д/с-СШ Нясвіжскага раёна” Наталля Маслоўская.  — А цяпер навялі парадак у садзе, у скверы, наогул, каля школы. Да грамадска-карыснай працы прывучаем дзяцей, пачынаюы з 5 класа. Пяці-шасцікласнікі працавалі з мяцёлкамі, старэйшыя вучні — з граблямі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!