На палях раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да сяўбы ячменю ў ААТ “Новае жыццё”  на выбарачных палях прыступілі яшчэ  ў аўторак. Механізатар Віктар Буйко  на трактары “Fendt” з сеялкай “Rabe Turbo Drill” у першы дзень пасеяў 25 гектараў.  У сераду пасля абеду да гэтай справы  далучыўся і механізатар Дзмітрый Смірноў,  у поле ён вывеў энерганасычаны трактар МТЗ-2532 з сеялкай “Lemken”.   Усяго ў таварыстве сёлета неабходна  пасеяць 600 га ячменю і 100 га рапсу.  Пры добрых умовах надвор’я сяўбу ранніх яравых плануюць тут правесці за 10 — 12 дзён. На фота: галоўны аграном Міхаіл Канановіч  і механізатар Віктар Буйко праводзяць  наладку сеялкі, устанаўліваюць  норму высеву насення

Да сяўбы ячменю ў ААТ “Новае жыццё”
на выбарачных палях прыступілі яшчэ ў аўторак. Механізатар Віктар Буйко
на трактары “Fendt” з сеялкай “Rabe Turbo Drill” у першы дзень пасеяў 25 гектараў. У сераду пасля абеду да гэтай справы далучыўся і механізатар Дзмітрый Смірноў, у поле ён вывеў энерганасычаны трактар МТЗ-2532 з сеялкай “Lemken”.
Усяго ў таварыстве сёлета неабходна пасеяць 600 га ячменю і 100 га рапсу.
Пры добрых умовах надвор’я сяўбу ранніх яравых плануюць тут правесці за 10 — 12 дзён.
На фота: галоўны аграном Міхаіл Канановіч і механізатар Віктар Буйко праводзяць наладку сеялкі, устанаўліваюць
норму высеву насення

Уладзімір Кастоўскі (на фота) з СВК “Агракамбінат Сноў” гэтымі днямі займаецца дыскаваннем глебы пасля ўнясення цвёрдай арганікі. На трактары “Xerion” з 8-мятровымі дыскамі “Kverneland”  за дзень ён закрывае вільгаць на плошчы  45 — 50 гектараў. Калі ў гаспадарцы пачнецца сяўба яравых збожжавых культур, Уладзімір  Анатольевіч выйдзе ў поле з сеялкай “Horsch”

Уладзімір Кастоўскі (на фота) з СВК “Агракамбінат Сноў” гэтымі днямі займаецца дыскаваннем глебы пасля ўнясення цвёрдай арганікі. На трактары “Xerion” з 8-мятровымі дыскамі “Kverneland” за дзень ён закрывае вільгаць на плошчы
45 — 50 гектараў. Калі ў гаспадарцы пачнецца сяўба яравых збожжавых культур, Уладзімір Анатольевіч выйдзе ў поле з сеялкай “Horsch”

На гэтым тыдні сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, прадастаўленай “НН”, па стане на 30 сакавіка 146 га пасеяна ў ЗАТ “1 Мая”, 90 га — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 64 га — у ААТ “Новае жыццё”.

Завершана падкормка азотнымі ўгнаеннямі азімых збожжавых і рапсу.

Поўным ходам вядзецца закрыццё вільгаці ў глебе. Па стане на 30 сакавіка апрацавана 8186 га (38,1 %). За апошні дзень — 2071 га. Найбольшая дзённая прыбаўка — у СВК “Агракамбінат Сноў” (499 га), ААТ “Новае жыццё” — 317 га, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 152 га, СВК “Гара-дзея” — 150 га, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 138 га. Закончыла закрыццё вільгаці на сваіх 230 га Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя. У працэнтных адносінах найбольш апрацавана глебы ў “Гарадзеі” — 68 %, “Сейлавічах” — 66 %, “Свеклавічнай” — 57 %. Па 52 % — у “Нясвіжскіх Астроўках” і “Юшавічах”.

Пад яравую сяўбу 2017 г. унесена 522921 т арганічных угнаенняў. У т.л. за апошні дзень — 17865 т. Найбольш за дзень раскідалі “Агракамбінат Сноў” — 5480 т і “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 2024 тоны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.