Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 4 °C

Нясумны вечар у бібліятэцы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 24.03.2017

Фота 1

Фота 1

У сучасных умовах, калі адбываецца працэс станаўлення ідэалогіі беларускай дзяржавы і вызначэння яе нацыянальнай ідэі, краязнаўства выступае эфектыўным сродкам выхавання пачуцця патрыятызму, уплывае на фарміраванне грама-дзянскай пазіцыі, светапогляду, дапамагае ў засваенні і захаванні гісторыка-культурных, духоўных традыцый. Важную ролю ў гэтым адыгрывае бібліятэка. Бібліятэкары імкнуцца захаваць і памнажаць здабыткі, выхоўваць павагу да гісторыі.



У адзін з дзён апошняга месяца зімы супрацоўнікі раённай бібліятэкі, сумесна з Ланскімі сельскай бібліятэкай і сельскім домам культуры, запрасілі гасцей на вячоркі (фота 1).  Канферэнц-зала на час мерапрыемства ператварылася ў традыцыйную беларускую хату. Тут былі прадстаўлены вышыванкі і прылады сялянскай працы.

Фота 2

Фота 2

Свята  было прысвечана традыцыйнай беларускай культуры: музыцы, фальклору, гісторыі, традыцыям, абрадам і мела назву “Запрашаем на вячоркі”. Для сваіх гасцей бібліятэкары і работнікі Ланскага СДК падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму.  Гучалі беларускія песні, гумарэскі і гісторыі з жыцця нашага краю. Была прадстаўлена і традыцыйная беларуская кухня. Гасцямі свята сталі як нашы чытачы, так і госці з замежжа — сябры ГА “Несвіжане” (Польшча) (фота 2), якія для прысутных падрыхтавалі прыемны сюрпрыз — традыцыйны польскі хлеб.

Не будзем забываць, што мы жывём у час адраджэння беларускай гісторыі, культуры, мовы. Адраджаецца цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў. Памяць аб гістарычным мінулым — гэта ўласцівасць душы чалавека. Да мінулага людзі звяртаюцца не дзеля простай цікаўнасці, а каб лепш зразумець нашу сучаснасць.

Зоя СІЛКОВА,

загадчык аддзела абслугоўвання

і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі імя П. Пранузы.

Фота Наталлі Ермашэнка і Вольгі Марчанка.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!