Простае слова пяшчоты —
жанчына.
Кожнаму ёсць і нагода,
прычына,
Каб палюбіць назаўжды,
назаўсёды
Найпрыгажэйшую ў свеце істоту.
Знойдуцца ў кожнага,
думаем, словы
Днём сакавіцкім і святам
вясновым
Павіншаваць з цеплынёю
старанна
Нашых матуляў, дачок і каханых.
Мы ж пажадаем з такое нагоды,
Нашых жанчын
каб міналі нягоды;
Будзе здароўе няхай неблагое,
Самым найлепшым —
надвор’е у доме!
На фота: адна з самых абаяльных
і крэатыўных фларыстаў горада Нясвіжа, супрацоўніца магазіна “Кветкі і падарункі”
Алёна Крук