Падпісана партнёрскае пагадненне

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і старшыня Думы Аўцкага краю Гінтс Камінскіс падпісваюць Пагадненне  аб правядзенні ў 2017 годзе «Дзён Нясвіжа» ў горадзе Ауцэ

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і старшыня Думы Аўцкага краю Гінтс Камінскіс падпісваюць Пагадненне
аб правядзенні ў 2017 годзе «Дзён Нясвіжа» ў горадзе Ауцэ

У перыяд з 26 па 28 сакавіка 2017 года Нясвіжскі раён наведала дэлегацыя Аўцкага краю Латвіі  для практычнага вырашэння пытанняў па выкананні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сацыяльнай, эканамічнай і культурнай сферах, заключанага ў 2013 годзе паміж Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і самакіраваннем Аўцкага краю. Дэлегацыю ў складзе чатырох чалавек узначаліў старшыня Думы Аўцкага краю Гінтс Камінскіс. З ім прыехалі дэпутаты Індра Шпела, дырэктар Аўцкай сярэдняй школы, Юрыс Абель і спецыяліст па сувязях з грамадскасцю мясцовага самакіравання Гіта Шэфер-Штэінберга.

Госці пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай Нясвіжа, наведалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў. З цікавасцю даведаліся пра дасягненні рэгіёна ў сацыяльнай сферы.

У цёплай і сяброўскай абстаноўцы прайшоў  «круглы стол»  і перамовы з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі раёна і гасцей. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння паміж Нясвіжам і Аўцэ ў сферах эканомікі, прадпрымальніцтва, адукацыі, культуры і работы з моладдзю.

У ходзе абмеркаванняў старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко і старшыня Думы Аўцкага краю Гінтс Камінскіс абмяняліся думкамі і пацвердзілі намер працягнуць пошук узаемных праектаў у сферы культурных абменаў і ў сферы бізнесу. Бакі выказалі ўпэўненасць, што культурныя і эканамічныя сувязі паміж нашымі гарадамі будуць умацоўвацца.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.