Пераможцам — узнагароды і грашовыя прэміі

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхарка горада Нясвіжа Таісія Астрэйка, якая  заняла трэцяе месца ў  раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў

Жыхарка горада Нясвіжа Таісія Астрэйка, якая
заняла трэцяе месца ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў

Намеснік дырэктара закрытага  акцыянернага таварыства  «Аблрапсаграсэрвіс»  Сяргей Драчэнка з дыпломам  трэцяй ступені

Намеснік дырэктара закрытага
акцыянернага таварыства «Аблрапсаграсэрвіс»
Сяргей Драчэнка з дыпломам
трэцяй ступені

Як мы паведамлялі раней, былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Нясвіжскага раёна. Пераможцаў вылучылі ў наступных групах —  сярод прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў сацыяльнай сферы, Гарадзейскага пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў і па горадзе Нясвіжы.

У адпаведнасці з пратаколам пасяджэння камісіі па правядзенні раённага агляду-конкурсу, у мінулую пятніцу ва ўрачыстай абстаноўцы ў райвыканкаме адбылося ўзнагароджанне прызёраў, заняўшых другія і трэція месцы. (Тыя, хто заняў  першыя месцы ў сваіх групах, былі адзначаны ў лютым падчас правя-дзення ў раённым цэнтры культуры злёту перадавікоў народнай гаспадаркі Нясвіжчыны). Старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко павіншаваў удзельнікаў  агляду-конкурсу, прапанаваў больш актыўна займацца добраўпарадкаваннем і ўручыў пераможцам ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.