Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Пытанні разгледжаны, пастаўлены на кантроль

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

шапиро_прием граждан

У сераду, 15 сакавіка, старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра правёў у Нясвіжы выязны прыём грамадзян. На прыём да губернатара запісаліся мясцовыя жыхары, якія мелі намер звярнуцца па дапамогу ў вырашэнні цяжкіх і спрэчных жыццёвых пытанняў. Запісалася на прыём звыш дзесяці чалавек. 



Падчас размовы са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта разгледжаны пытанні аб ільготным крэдытаванні будаўніцтва жылля, працаўладкаванні.

Асобная частка зваротаў тычылася замены водаправода, асфальтавання, добраўпарадкавання. Да кіраўніка цэнтральнага рэгіёна звярнуліся адразу некалькі заяўнікаў з падобнымі пытаннямі. Так, адзін з жыхароў райцэнтра хадайнічаў пра замену водаправода па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Яшчэ два пытанні тычыліся асфальтавання ўчасткаў дарог па вуліцы Лермантава ў Нясвіжы і вуліцы Лясной у вёсцы Завітая.

Выслухаўшы грамадзян, Сямён Шапіра нагадаў, што сродкі на рамонт дарог, аб’ектаў інфраструктуры і ЖКГ у Мінскай вобласці ўжо на працягу некалькіх гадоў выдзяляюцца з бюджэтаў раёнаў. «Сродкі з абласнога бю-джэту былі перададзены ў раёны, таму што старшыням райвыканкамаў лепш відаць, што рамантаваць у першую чаргу. Мною было дадзена даручэнне па стварэнні ў раёнах камісій, якія павін-ны вызначаць чарговасць рамонту па прынцыпе ад горшага аб’екта да лепшага. Гэтыя рашэнні публікуюцца ў мясцовым друку, каб усе маглі з імі азнаё-міцца», — сказаў старшыня аблвыканкама.

«Пытанні рамонту водаправодаў, асфальтавання вуліц і дарог — асабліва ў кампетэнцыі райвыканкамаў. Пераразмеркавання бюджэтных сродкаў на гэтыя мэты па заявах грамадзян не будзе. Усе віды работ выконваюцца строга па чарзе», — заявіў Сямён Шапіра.

Яшчэ адно пытанне, якое разглядалася падчас прыёму грамадзян, атрымала незвычайны працяг. Адвакат Валянціна Радзічэнка хадайнічала аб дапамозе губернатара ў справе несправядлівага юрыдычнага рашэння ў адрас аднаго з кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Уздзенскага раёна.

Рэакцыя Сямёна Шапіры была катэгарычнай — трэба дасканала разабрацца. Праз некалькі дзён старшыня Мінскага аблвыканкама падняў гэтае пытанне на  канферэнцыі «Актуальныя пытанні прафілактыкі правапарушэнняў», якая адбылася ў Мінску. Губернатар папрасіў пракурораў больш уважліва ставіцца да чалавечых лёсаў і не даводзіць дасведчаных старшынь калгасаў да інфаркту. Ён прывёў не адзін прыклад, калі крымінальная справа скончылася нічым. Дарэчы, пракуратура па-абяцала ўважліва разабрацца ў гэтым пытанні і яшчэ раз вярнуцца да агучаных крымінальных спраў.

Яшчэ аб адным са зваротаў грамадзян “НН” раскажуць у наступных нумарах газеты.

«НН».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!