Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

Рагулі з Нясвіжчыны — лепшыя

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

коровы

“Сельская газета” апублікавала вынікі работы жывёлаводаў рэспублікі за 2016 год.

Аб тым, што па прадуктыўнасці дойнага статка наш раён трымае першынство ў краіне, мы паведамлялі раней. Так, надой на адну фуражную карову ў 7491 кг вывеў нашых жывёлаводаў  на першую прыступку п’едэстала. Ды й рост да ўзроўню папярэдняга года  (+267 кг) вальмі важны.



Услед за Нясвіжскім раёнам ідуць Гродзенскі (7303 кг, + 82 кг) і Дзяржынскі (7058 кг, +331 кг). Гэта тройка лідараў, у якіх сярэдні гадавы надой малака ад каровы перавышае 7 тысяч кг. Дзесяць раёнаў з’яўляюцца шасцітысячнікамі, 25 раёнаў — пяцітысячнікамі.

Разам з тым, са 118 раёнаў краіны ў пяці надой на карову вагаецца ад 2558 да 2984 кг, у 30-і — ад 3013 да 3972 кг.

Сярэдні паказчык па Мінскай  вобласці — 5099 кг. Па рэспубліцы — 4854 кг.

Цікава прааналізаваць і валавы надой малака. Варта  падкрэсліць, што параўнальна невялікі Нясвіжскі раён са сваімі 126500 тонамі  ўваходзіць у першую пяцёрку пастаўшчыкоў яго найбольшых аб’-ёмаў. Большыя паказчыкі — у Пружанскага (205965 т), Слуцкага (166066 т), Гродзенскага (160073 т) і Пінскага (126916 т) раёнаў. І няцяжка палічыць, што нясвіжскія жывёлаводы надаілі летась малака болей, чым, напрыклад, Аршанскі і Горацкі раёны, разам узятыя, або Слонімскі, Мядзельскі і Пастаўскі раёны, разам узятыя. (Раёны выбраны адвольна).

Сярод сельгаспрадпрыемстваў па надою малака на 1 фуражную карову СВК “Агракамбінат Сноў” увайшоў у першую тройку. У яго прадуктыўнасць — 10053 кг. На першым месцы — СГК ЗАТ “Вітэкс” Уздзенскага раёна (10308 кг), на другім — УП “Моладава-Агра” Іванаўскага раёна (10066 кг). Чацвёрты ў краіне  10-тысячнік — СВК “Ларынаўка” Аршанскага раёна (10002 кг).

СВК “Гарадзея” знаходзіцца на 15-м месцы — (8428 кг), на 32-м — ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (7883 кг), на 35-м — ААТ “Новае жыццё” (7835 кг), на 37-м — ААТ “Грыцкевічы” (7789 кг)…

У спісе сельгасарганізацый  краіны, дзе прадуктыўнасць  дойнага статка вышэй сярэднерэспубліканскага ўзроўню, — 506 суб’ектаў гаспадарання. Нясвіжскія гаспадаркі ў гэты спіс увайшлі, зразумела, усе.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!