Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Разыграны “Кубак Старога замка-2017”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Каманда- пераможца

Каманда-пераможца

У Тэатральнай зале палацавага ансамбля   прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога    замка-2017”. 

Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў стала Беларусь. Гульня была праведзена выхаванцамі клуба ЮНЕСКА “Кліо” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”, якія ўжо не першы год дапамагаюць музею-запаведніку ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Будучыя спецыялісты ў галіне турыстычнай дзейнасці на працягу трох тыдняў працавалі над сцэнарыем гульні і мультымедыйнай прэзентацыяй, падбіралі цікавыя пытанні.



момант гульні: ідзе абмеркаванне пытання

момант гульні: ідзе абмеркаванне пытання

Гледачы разам з камандамі-удзельніцамі правяралі свае веды

Гледачы разам з камандамі-удзельніцамі правяралі свае веды

Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьмых і дзявятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі з Нясвіжскага, Мінскага і Капыльскага раёнаў.

У выніку ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Самі з вусамі” ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя Цішкі Гартнага” г. Капыля. Другое месца заняла каманда “Легас” ДУА “Нясвіжская гімназія”, трэцяй стала каманда “Фенікс” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея”.

Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка-2017” былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Вячаслаў МАЗАЛЕЎСКІ,

старшы навуковы

супрацоўнік

ДУ “НГКМЗ “Нясвіж”.

Фота Соф,і ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!