Пасля ўрачыстага адкрыцця святочнага мерапрыемства, якое азнаменавалася Гімнам Рэспублікі Беларусь, увазе ўсіх, хто сабраўся ў глядзельнай зале РЦК, быў прадстаўлены відэа-фільм аб выніках работы ўсіх галін народна-гаспадарчага комплексу раёна за 2016 год. Ад імя гаспадароў свята яго ўдзельнікаў і гасцей прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко.
— Усё, чаго дабіўся наш раён у сваім сацыяльна-эканамічным развіцці, дасягнута дзякуючы вашай працы і працы вашых калег, — адзначыў Іван Іванавіч у звароце да прысутных. У іх асобе ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і сябе асабіста ён падзякаваў працаўнікам усіх галін народна-гаспадарчага комплексу Нясвіжчыны за дастойную і выніковую работу ў 2016 годзе, асобныя добрыя словы адрасаваўшы моладзі і ветэранам працы.
— Сёння ад усіх нас патрабуюцца веды, энергія, творчы падыход і напружаная праца, — адзначыў у сваім выступленні кіраўнік раёна. — Толькі ў гэтым выпадку будуць гарантаваныя рост вытворчасці, практычная рэалізацыя сацыяльна-значных праграм і ў канчатковым выніку — павышэнне ўзроўню жыцця нашых людзей.
І.І. Крупко таксама пажадаў сваім землякам, каб 2017 год стаў для ўсіх годам добрых перамен, новых дасягненняў і, вядома ж, перамог.
Ад імя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў, кіраўніка вобласці Сямёна Шапіры і сябе асабіста цёплыя словы віншавання працаўнікам Нясвіжчыны адрасаваў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар. Ён выканаў пачэсную місію ўзнагароджання Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці і па выніках работы за 2016 год іх былі ўдастоены дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміла Гутнік, слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлеб-прам” Станіслаў Долмат, настаўніца рускай мовы і літаратуры нясвіжскай гімназіі Іна Хаванская. Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта была аб’яўлена электрагазазваршчыку ўчастка “Цеплавая і газавая гаспадарка” УП “Нясвіжская ЖКГ” Дзянісу Сячко, дыспетчару цэха чыгуначнага транспарту ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Вячаславу Брую, машыністу экскаватара ААТ “Нясвіжская ПМК-23” Уладзіміру Рачкевічу, кіраўніку народнага ансамбля “Млечны шлях” РЦК Таццяне Казловай. Ганаровыя граматы Мінскага абласнога Савета дэпутатаў атрымалі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, дырэктар ААТ “Юшавічы” Алег Вінаград, старшыня Нясвіжскага сельскага Савета дэпутатаў Анатоль Жураўскі.
Акрамя гэтага, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручыў і Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні.
Імі былі адзначаны галоўны аграном ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксей Грох, трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” Яўген Вялічка, аператар па атрыманні парасят ААТ “Лань-Нясвіж” Тамара Тарашчык, аператар машыннага даення ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Наталля Русак, аператар па штучным асемяненні ААТ “Сейлавічы” Аляксандр Ярашэвіч, трактарыст-машыніст ААТ “Грыцкевічы” Юрый Зінкевіч, вадзіцель ААТ “Новае жыццё” Аляксандр Карачун, трактарыст-машыніст ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Юрый Гаціла, трактарыст-машыніст ДП “ЭБ “Свеклавічная” Іван Шындар, аператар па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ “Юшавічы” Анжэла Макарава.
Віншавальную эстафету прадоўжыла начальнік галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Наталля Соніч. Яна ўзгадала галоўныя дасягненні хлебаробаў і жывёлаводаў Нясвіжчыны за мінулы год і ўручыла Ганаровыя граматы Міністэрства намесніку дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Генадзю Матусевічу, аператару машыннага даення СВК “Агракамбінат Сноў” Святлане Нікіцінай, галоўнаму інжынеру-энергетыку ААТ “Новае жыццё” Канстанціну Гесю, загадчыку МТФ ААТ “Сейлавічы” Сігізмунду Дашкевічу, заатэхніку-селекцыянеру СВК “Гарадзея” Францішцы Кобусь. Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена трактарысту-машыністу ААТ “17 Верасня” Сяргею Янчыку, аператару па вырошчванні матачнага пагалоўя свіней СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандры Пазняк, вадзіцелю ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Васілю Санько, трактарысту-машыністу ЗАТ “1 Мая” Анатолю Масько, вадзіцелю ДП “ЭБ “Свекла-вічная” Яўгену Даменікоўскаму.
Вельмі пранікнёныя словы ўдзячнасці і пашаны адрасавала віноўнікам урачыстасці дэпутат Палаты прадстаўнікоў На-цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім. Яна ўручыла старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко кнігу “Беларусь. Краіна і людзі” і пажадала, каб дасягненні працаўнікоў Нясвіжчыны былі заўсёды вартыя такіх кніг.
Ад імя Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў герояў дня павіншавала намеснік старшыні аб’яднання Ксенія Шыцько. Яна ўручыла юбілейныя медалі “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману, інструктару-метадысту ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Нясвіжскага райвыканкама” Аляксандру Чаброўскаму, токару СВК “Агракамбінат Сноў” Вячаславу Шарапу.
Асобным момантам свята стала ўшанаванне заслужанага работніка сель-скай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людмілы Гутнік, якая ўзначальвала гэту гаспадарку 14 гадоў.
Сёлета, скарыстаўшыся магчымасцю выйсці на заслужаны адпачынак, яна вырашыла перадаць эстафету кіраўніцтва сельгаспрадпрыемствам у іншыя рукі. Вялікую ўдзячнасць за самаадданую працу і высокі прафесіяналізм Людміле Георгіеўне выказалі старшыня Няс-віжскага райвыканкама Іван Крупко, а таксама кіраўнікі суседніх гаспадарак — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман і старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей.
Сваіх землякоў шчыра павіншавала са святам працы і Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа Марыя Худая.
Намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Мінскі трактарны завод” Андрэй Суслянкоў у сваім віншавальным слове адзначыў, што адна з гаспадарак нашага раёна, а менавіта ААТ “Лань-Нясвіж”, першай у Мінскай вобласці падала заяўку на набыццё новай мадэлі трактара “МТЗ-35222” з рухавіком “катэрпілер” магутнасцю ў 350 конскіх сіл. З гэтай нагоды завод прадаставіў названаму сельгаспрадпрыемству растэрміноўку плацяжу на 2 гады.
Свае віншавальныя адрасы і падарункі гаспадарам свята ўручылі таксама дэлегацыі суседніх раёнаў — Карэліцкага, Стаўбцоўскага, Клецкага, Капыльскага і Баранавіцкага.
З рук старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івана Крупко свае ўзнагароды прынялі лепшыя калектывы раёна і асобныя працаўнікі, якія атрымалі званне “Лепшы па прафесіі”. Усе яны будуць занесены на раённую Дошку гонару. 40 з лішкам чалавекам былі аб’яўлены Падзякі старшыні Нясвіжскага райвыканкама, 35 — уручаны Падзячныя лісты. 8 працаўнікоў атрымалі Граматы раённага камітэта прафсаюза аграпрамысловага комплексу.
За дасягненне ў 2016 годзе найвышэйшых паказчыкаў прадуктыўнасці сельскагаспадарчых жывёл, пры ўмове росту аб’ёмаў вытворчасці, пераможцам быў прызнаны СВК “Агракамбінат Сноў”. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па найбольшай колькасці балаў першае месца было прысуджана ААТ “Сейлавічы”, другое заняло ААТ “Грыцкевічы”, трэцяе — ААТ “17 Верасня”.
Сярод прамысловых прад-прыемстваў з прысуджэннем аднаго прызавога месца пераможцам стала ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, сярод арганізацый у галінах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання і гандлю з прысуджэннем аднаго прызавога месца — філіял “ДЭУ №65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”. Лепшай установай сярэдняй адукацыі сярод гарадскіх школ была прызнана Нясвіжская гімназія, сярод сельскіх — Сноўская СШ. Сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у гарадской мясцовасці — яслі-сад №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, сярод размешчаных у сельскай мясцовасці — Саскаліпкаўскі дзіцячы садок.
У сферы медыцыны з прысу-джэннем аднаго прызавога месца лепшай была прызнана Аношкаўская амбулаторыя, сярод стацыянарных аддзяленняў — педыятрычнае аддзяленне УАЗ “Нясвіжская ЦРБ”. На тых жа ўмовах сярод сельскіх клубных устаноў культуры пераможцам стаў раённы цэнтр народнай творчасці, сярод сельскіх бібліятэк — Ланская сельская бібліятэка.
Сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва — замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Медінтэрпласт”.
Сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў таксама з прысуджэннем аднаго прызавога месца лепшым стаў Сейлавіцкі сельскі выканаўчы камітэт.
Яшчэ адным урачыстым момантам свята стала ўзнагаро-джанне пераможцаў раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Па яго выніках сярод прадпрыемстваў і арганізацый першае месца прысуджана СП ТАА “Фармлэнд”, сярод устаноў сацыяльнай сферы — Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый — СВК “Агракамбінат Сноў”, сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў — Нясвіжскаму сельскаму выканаўчаму камітэту.
Звяртаем увагу нашых чытачоў, што пра пераможцаў і прызёраў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў сярод прыватных домаўладальнікаў “НН” расказвае ў матэрыялах пад рубрыкай “ПРЫГАЖОСЦЬ ВАКОЛ НАС”, пачынаючы з №7 ад 25.01.2017 г.
Стварыць святочную атмасферу ў зале дапамаглі мясцовыя артысты — лепшыя салісты і калектывы аматарскай творчасці раёна. Яны ўпрыгожылі сваімі выступленнямі ўрачыстую частку мерапрыемства і падарылі гледачам шмат яскравых уражанняў падчас канцэрта, які стаў для ўсіх прысутных цудоўным мастацкім падарункам.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.