Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

Звіні, мая светлая, родная мова!

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 2

бел.літ

Што можа быць пачэсней, чым мець родную мову?! І што можа быць складаней, чым ведаць яе?! Кожная мова — гэта скарб, які  можна бясконца знаходзіць, адкрываючы ўсё больш новых і незвычайных “цікавінак” у яе паўсядзённай  палітры! Шмат цудоўных выказванняў ёсць пра беларускую мову. “Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго  нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць  родны народ, родную зямлю. Той, хто не паважае роднай мовы, той не паважае роднага народа” — так гаварыў вядомы беларускі пісьменнік Іван Мележ.



Такімі словамі ва Ужанкаўскай сельскай бібліятэцы-клубе пачалося  мерапрыемства “Гучы, родная мова!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Мы зрабілі падарожжа па неабсяжных прасторах мовы, пачынаючы ад яе вытокаў, станаўлення да сённяшняга часу. Наведвальнікі бібліятэкі-клуба пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі, даведаліся шмат цікавага пра беларускае слова. Юныя чытачы, а гэта вучні 2—7 класаў Гарадзейскай СШ № 1, дэкламавалі вершы. Аня Завясніцкая,  Дзяніс Якімчук, Мацвей Якімчук, Павел Карпач, Мікіта Ганкевіч чыталі паэтычныя радкі беларускіх аўтараў, прысвечаныя роднай мове, роднай Беларусі. Гэта вершы Уладзіміра Караткевіча “Беларуская песня”, Рыгора Барадуліна “Радзіме”, Янкі Купалы “Роднае слова”, Паўлюка Пранузы “Адбяры ў мяне мову”…

Падчас мерапрыемства панавала ўтульная, добразычлівая атмасфера. І хочацца верыць, што яно памножыла пачуццё гонару за сваю Радзіму, за свой народ у душах і дзяцей, і дарослых.

Людміла ГУЛЕНКА,

бібліятэкар Ужанкаўскай

сельскай бібліятэкі-клуба.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!