УСЁ Ў НАС АТРЫМАЕЦЦА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Беларусь зможа пераадолець усе цяжкасці, і гэты год у пераадоленні стане пераломным.

Па традыцыі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведвае адзін з храмаў краіны. У гэтым годзе Прэзідэнт адправіўся на ўсход Беларусі — горад Барань Аршанскага раёна, у храм Праабражэння Гасподняга.

Знаходзячыся ў праваслаўным храме, кіраўнік дзяржавы прапанаваў ад імя самай шматлікай рэлігійнай канфесіі ў Беларусі паслаць прывітанне і хрысціянам-каталікам, якія таксама святкавалі Вялікдзень у гэтую нядзелю. «Гэта сапраўды вялікае і светлае свята, як бы ні спрабавалі яго зацямніць у нашай гісторыі. І нават у нядаўняй. Не атрымалася. Таму што ўвесь народ, ад малога да вялікага, заўсёды з найвялікшай павагай і душэўнасцю чакаў гэтых дзён», — адзначыў Прэзідэнт. Ён запэўніў, што з усімі цяжкасцямі Беларусь справіцца. «У нас няма іншага выйсця. І гэты год будзе пераломным», — заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім свяшчэннаслужыцелям і мітрапаліту Паўлу за тую працу, якую яны ажыццяўляюць у імя беларускага народа і яго суседзяў.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.