
Першым канцэртам у рамках свята мастацтваў “ Музы Нясвіжа-2017” стаў канцэрт струннага квартэта Заслужанага калектыву
“Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад назвай “Беларускія матывы” ў цэнтральнай раённай бібліятэцы
У канцы мінулага тыдня Нясвіж у ХХІІ раз сустракаў свята мастацтваў “Музы Нясвіжа” — мастацкі фэст, на якім гучыць музыка, што шмат гадоў лічылася страчанай і пасля карпатлівай работы навукоўцаў у многіх архівах свету была вернута слухачам менавіта на нясвіжскай зямлі. “Музы Нясвіжа” — праект не толькі музычны. У яго рамках праходзяць навуковыя чытанні, выставы выяўленчага мастацтва, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Сёлета ён разгарнуўся на пяці пляцоўках — у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, гарадской ратушы, касцёле Божага цела, замку Радзівілаў і раённым цэнтры культуры.

На ўрачыстым адкрыцці “ Музаў Нясвіжа-2017” прыхільнікаў мастацтва вітаюць выконваючая абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Святлана Баранок, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і мастацкі кіраўнік фэсту, народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і горада Нясвіжа, прафесар Міхаіл Фінберг
«НН».
(Працяг — у наступным нумары).