Аб здароўі паклапоцімся разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Акция 22.06.17

На мінулым тыдні цэнтральная раённая аптэка стала адной з пляцовак правядзення акцыі цэнтральнай раённай бальніцы “Кантралюем ціск — падаўжаем жыццё. Здаровае сэрца”. Яе мэтай з’яўляецца павышэнне інфармацыйнай адукаванасці насельніцтва ў пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску, папулярызацыя здаровага ладу жыцця.

У перыяд з 10 да 15 гадзін, за якія праходзіла акцыя, толькі ў цэнтральнай  раённай аптэцы 86 чалавек змаглі праверыць свой ціск, атрымаць патрэбную кансультацыю і набыць у выпадку неабходнасці патрэбныя лекі, у тым ліку і са зніжкай у цане.

На фота: участковая медсястра паліклінікі Нясвіжскай ЦРБ Святлана Марушка мерае ціск наведвальніку аптэкі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.