ДА ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па падрыхтоўцы да Дня Незалежнасці.

Галоўнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы — выходзіць за рамкі таго, што было, выкарыстоўваць замежны вопыт, каб парад быў запамінальным.

— Традыцыйныя мерапрыемствы, звязаныя з урачыстасцямі, ускладаннем вянкоў мы не выключаем, у нас гэта застаецца, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Другі варыянт — гэта ў асноўным такі вайсковы складальнік, парад. Падобнае мерапрыемства — урачыстае, відовішчнае — без перабольшання працуе на кансалідацыю грамадства. Яно падтрымлівае гэта свята, людзі цікавяцца і прыходзіць на яго сем’ямі.

Народ павінен бачыць, што такое беларуская армія, чым яна займаецца і, перш за ўсё, што на ўзбраенні. Ды і ўбачыць твары сваіх абаронцаў, салдат усіх Узброеных Сіл, не толькі арміі, але і пагранічнікаў, і МУС, і МНС… Таму раз ужо мы вырашылі праводзіць парад, ён павінен быць сапраўдным парадам — які ўражвае.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.