Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Не скідвайце абы-дзе

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 1

Пост опубликован: 28.06.2017

Каля вёсак Малінаўка, Янчыцы і Астроўкі Гарадзейскага сельсавета жыхары стварылі несанкцыянаваныя звалкі. Каб навесці парадак, УП “Нясвіж-  ская ЖКГ” выдзеліла  спецыяльны бульдозер і тыя ўчасткі былі вычышчаны. Цяпер задача ўсіх і кожнага — захоўваць яго. Як паведаміў газеце старшыня Гарадзейскага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Курачыцкі, ёсць дамоўленасць: работнікі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, а таксама  іншыя жыхары вёсак могуць звозіць буйнагабарытныя бытавыя адходы, толькі для гэтага трэба  звярнуцца ў дырэкцыю ААТ. На тэрыторыі таварыства ёсць былы міні-палігон, і там пакуль што можна цывілізавана скла-дзіраваць тое, што стала непатрэбным. Дробнае бытавое смецце ў вяскоўцаў па графіку забірае транспарт ЖКГ. А вось наконт буйнога — знайшлі такі выхад. Каб і людзям не было цяжка ці нязручна (бліжэйшы міні-палігон знаходзіцца каля вёскі Копцеўшчына), і навакольную тэрыторыю захаваць у чысціні.



Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!