У гасцях у ахоўнікаў парадку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З юнымі інспектарамі дарожнага руху гутарыць начальнік АДАІ Нясвіжскага РАУС Уладзімір Казакевіч

З юнымі інспектарамі дарожнага руху гутарыць начальнік АДАІ Нясвіжскага РАУС Уладзімір Казакевіч

Усё лета карыстаецца папулярнасцю ў дзятвы нашага раёна стацыянарны аздараўленчы лагер “Арляня”. І гэта недарэмна — дарослыя арганізуюць адпачынак юнага пакалення так, каб ён быў і цікавы, і карысны.

Адным з мерапрыемстваў для выхаванцаў лагера стала экскурсія ў Нясвіжскі РАУС, арганізаваная для рабят, што адпачывалі там у профільную змену для членаў атрадаў ЮІДР “Маршрутамі бяспекі”. З юнымі інспектарамі дарожнага руху сустрэліся супрацоўнікі аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС, пагутарылі з імі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе. Акрамя гэтага, дзеці з вялікай цікавасцю пазнаёміліся са спецтэхнікай і спецсродкамі, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў міліцыі. І сапраўды, не кожны дзень можна адчуць на сабе цяжар бронежылета, прымераць ахоўны шлем і шчыт, патрымаць у руках хоць, вядома, і не заражаныя, але сапраўдныя аўтамат АКСУ і пісталет Макарава, адным словам, адчуць сябе на хвіліну сапраўдным ахоўнікам парадку.

Старшы інспектар ДПС АДАІ Нясвіжскага РАУС маёр міліцыі Іван Жыбурт знаёміць  экскурсантаў з работай прыбора  “Алкатэст-203”, пры дапамозе якога  правяраецца цвярозасць вадзіцеляў

Старшы інспектар ДПС АДАІ Нясвіжскага РАУС маёр міліцыі Іван Жыбурт знаёміць экскурсантаў з работай прыбора
“Алкатэст-203”, пры дапамозе якога
правяраецца цвярозасць вадзіцеляў

Госці з “Арляняці” маглі даведацца, што такое “ўзоры  для параўнальнага даследавання”, робячы адбіткі сваіх  пальцаў пры дапамозе эксперта Нясвіжскага МРА ДКСЭ  Рэспублікі Беларусь капітана міліцыі Дзмітрыя Дзяцела

Госці з “Арляняці” маглі даведацца, што такое “ўзоры
для параўнальнага даследавання”, робячы адбіткі сваіх
пальцаў пры дапамозе эксперта Нясвіжскага МРА ДКСЭ
Рэспублікі Беларусь капітана міліцыі Дзмітрыя Дзяцела

 

Дзеці засталіся вельмі задаволенымі ўбачаным і пачутым, а на памяць аб візіце ў РАУС атрымалі святлоадбівальныя элементы і наглядна-агітацыйныя матэрыялы аб правілах бяспекі дарожнага руху.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.