Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

вечера оперы

У канцы гэтага тыдня ў нясвіжы ізноў разгорнецца адзін з самых      папулярных музычных праектаў — “Вечары Вялікага тэатра ў замку  Радзівілаў”.

Іх адкрые ў пятніцу, 23 чэрвеня, унікальная канцэртная праграма “Беларускі класі-цызм”, якая прагучыць у касцёле Божага Цела ў 16.00. У яе ўвойдуць творы выдатных кампазітараў, чыя творчасць і біяграфія былі звязаны з Беларуссю: юзафа Казлоў-скага, Вольфганга Амадэя Моцарта, Іагана Шульца, Ёзафа Гайдна, Яна Давіда Голанда, Юзафа Дашчынскага. Вечарам таго ж дня, у 21.00, на сцэне ва ўнутраным двары замка Радзівілаў пачнецца балет “Жызэль, або Вілісы” французскага кампазітара Адольфа Адана, прызнаны шэдэўр харэаграфіі.



У суботу, 24 чэрвеня, у Тэатральнай зале замка Радзівілаў, у 15.00 аматараў прыгожага чакае канцэрт “Каханню ўсе ўзросты падуладны”, на якім прагучаць рускія і французскія рамансы, неапалітанскія песні і інструментальная музыка ў выкананні Таццяны Траццяк, Уладзіміра Пятрова, Таццяны Гаўрылавай, Эдуарда Мартынюка і струннага квінтэта “Серэнада”. Тэма кахання будзе галоўнай і вечарам гэтага дня, калі ў двары замка ў 21.00 гледачам будзе прадстаўлена прэм’ера гэтага тэатральнага сезона — опера П’етра Масканьі “Сельскі гонар”.

У нядзелю, 25 чэрвеня, у 13.00 на сцэне Тэатральнай залы замка прагучыць опера Гаэтана Даніцэцці “Viva la mamma!”, або “Тэатральныя парадкі і беспарадкі”. Завяршэннем сёлетняга open-air у Нясвіжы стане гала-канцэрт “Радзівілаўскі баль”, які пачнецца ў 19.00 на сцэне ва ўнутраным двары замка Радзівілаў. У праграме канцэрта — сусветныя хіты оперы і аперэты, самыя вядомыя арыі і дуэты, сцэны з шэдэўраў сусветнай харэаграфіі, а таксама папулярныя музычныя кампазіцыі ў выкананні зорак беларускай оперы і балета, музыкантаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!