Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанку, які з 2016 года займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Беларусі — інспектара па Мінскай вобласці.
Анатоль Міхайлавіч Ісачанка нарадзіўся ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці.
У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пачынаў працоўную дзейнасць трактарыстам саўгаса «Клінцоўскі». Пасля заканчэння сельгасакадэміі з 1988 па 2002 год працаваў на розных пасадах у сельскіх гаспадарках Магілёўскай вобласці. Затым працаваў на кіруючых пасадах у органах выканаўчай улады.
У 2004 — 2008 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама. У 2008 — 2014 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама; у 2014 — 2016 гадах — старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Да назначэння ў ліпені 2017 года старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта працаваў на пасадзе памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Мінскай вобласці.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».