1 ліпеня ў Мінску адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На ім выступіў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
3 ліпеня каля мемарыяльнага комплексу “Мінск — горад-герой”, які сімвалізуе мужнасць і стойкасць абаронцаў беларускай сталіцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, па традыцыі прайшло галоўнае шэсце краіны: ваенны парад з дэманстрацыяй сучаснай ваеннай тэхнікі, дэманстрацыя тэхнікі грамадзянскага прызначэння, выступленне зводнай роты ганаровай варты, тэатральнае прадстаўленне “Красуй, Беларусь!” Затым адбыліся гала-канцэрт “Беларусь маладая мая”, патрыятычная акцыя “Праспяваем гімн разам”. І начное неба расквеціў святочны салют.
БелТА.