Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

На жніво — у поўнай баявой гатоўнасці

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.07.2017

закудовский

Механізатар ААТ “Грыцкевічы” Георгій Закудоўскі працуе ў гаспадарцы ўжо 22 гады, а сёлетняе жніво будзе для яго 12-м.  Гэтымі днямі ён закончыў падрыхтоўку свайго “Лексіёна-550”.

— Якія асноўныя вузлы і дэталі патрабавалі сёлета рамонту? — пацікавіліся мы ў камбайнера.



— Перабраў шнэкі, нахільную камеру, паставіў клавішы, падшыпнікі, — адказаў наш суразмоўца.

Машына з добрай прадукцыйнасцю працы, гэты камбайн дазваляе намалочваць каля 150 тон збожжа ў змену, і Георгій Пятровіч спадзяецца, што і сёлета ён не падвядзе.

— Галоўнае, каб ураджайнасць была добрая, а мы зробім усё, што магчыма, каб убраць хутка і якасна,  — гаворыць вопытны механізатар, маючы на ўвазе сябе і сваіх таварышаў па рабоце.

Пачаць жніво ў “Грыцкевічах” плануюць у канцы наступнага тыдня, і, мяркуючы па ўсім, яно пачнецца ў поўнай “баявой гатоўнасці” і людзей, і тэхнікі.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ,

студэнтка-практыкантка 2 курса

Інстытута журналістыкі БДУ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!