Сем колераў радасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Музыкальные-инструменты

Музычная гама мае сем нот, а колькі можна стварыць мелодый ды песень, цяжка палічыць. Яны разыходзяцца  сярод  людзей, як каляровыя праменьчыкі вясёлкі, і радуюць нас.  Таму і збіраюцца несвіжане і госці горада па нядзелях ля бетанаванай пляцоўкі ў парку, каб паслухаць чарговы канцэрт.

Прыемна адзначыць, што гэта ўжо стала добрай традыцыяй, і калі спазніліся, сядзячага месца вам  не хопіць. І тады даводзіцца шукаць крэсла, прасіць у гаспадынь гандлёвай палаткі, тыя ахвотна ідуць насустрач.

Прыхільнікі самадзейнай творчасці  гатовы слухаць  музычныя творы,  бо ведаюць, што атрымаюць эстэтычнае задавальненне, зарад весялосці  і пазітыву. Апошнім  і было прасякнута выступленне  аматарскіх  калектываў Ланскага і  Затур’янскага сельскіх дамоў культуры. А песні гучалі знаёмыя і малавядомыя, бадзёрыя і лірычныя. Галоўнае — цудоўныя галасы, добрая падрыхтоўка, што, вядома, нельга не заўважыць. Падзяка выканаўцам— дружныя воплескі слухачоў, іх бурная рэакцыя, спевы разам. Не магу не прывесці ў прыклад сваю суседку Галіну Лісянкову, якая рэгулярна наведвае канцэрты, актыўна і горача рэагуе, чым, безумоўна, падтрымлівае выканаўцаў і радуе іх. Вось такое ўздзеянне  выдатнага  вакальнага таленту нашых  артыстаў.

Быў прыемны момант, калі  спявачкі з Затур’і павіншавалі мяне з днём  нараджэння, які выпаў на мінулую нядзелю. З дапамогай  дзяўчат-школьніц затур,янцы наладзілі і вясёлыя гульні, у якіх удзельнічалі ўсе жадаючыя.  Было цікава, бо трэба было лепш за ўсіх апладзіраваць, свістаць, рагатаць, цалавацца з блізкімі. Пераможцы конкурсаў атрымалі падарункі: шакаладкі ды  абаранкі. І мне адзін дастаўся.

Пад рытмічныя песні жадаючыя танцавалі, як пры выкананні  Юрыем Гапановічам  вядомага  хіта  “Я для цябе з крышталю  збудую замак…” Захапіла ўсіх і энергічная  “Ночка цёмная”, якую спяваў народны ансамбль песні “Лан-  ская бяседа”. Атрымалі сваю долю апладысментаў і затур’янскія дзяўчаты  Аксана Пяткевіч і Сняжана Лукша. Падтрымлівала артыстаў Вікторыя Сачук, якая сядзела з маленькай дачушкай за адным столікам з намі. Аказалася, што яна таксама  ўдзельніца мастацкай самадзейнасці, спявае з дзяцінства, выступала са слаўкаўскімі артыстамі.

Ідэя з летнімі канцэртамі выдатная, бо падабаецца і патрэбна людзям.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.