Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Добрая справа — сямейная справа

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

На пачатку вуліцы Карла Маркса ў Нясвіжы, амаль насупраць нядаўна ўзведзенага храма Узнясення Гасподня, з’явілася новая гандлёвая кропка — магазін з простай назвай “Прадукты”. Ён адкрыўся ў мінулую пятніцу ў прысутнасці намесніка старшыні Нясвіжскага райвыканкама Людмілы Мядзведзевай, якая шчыра павіншавала гаспадароў з пачаткам сваёй справы і пажадала магазіну доўгай і паспяховай работы.



Абслугоўваюцца першыя пакупнікі

Абслугоўваюцца першыя пакупнікі

За некалькі дзён ён ужо стаў папулярным сярод мясцовых пакупнікоў, якім нашмат бліжэй ісці сюды за самым неабходным, чым у той жа “Еўраопт” ці гастраном “Цэнтральны”. Наведвальнікаў тут сустракае вельмі прыветлівая і ўважлівая гаспадыня — Наталля Фёдараўна Дылеў-ская, якая шмат гадоў аддала рабоце ў школе, але з цягам часу вырашыла перакваліфікавацца ў гаспадыню ўласнай справы і ўзначаліць аднайменнае прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства. Разам з ёй тут працуе амаль уся сям’я — муж Аляксандр Уладзіміравіч і старэйшы сын Арцём. Малодшы сёлета скончыў школу, паступіў у БНТУ і, вядома, павінен прысвячаць сябе вучобе.

Моцная частка сям’і ўзяла на сябе забеспячэнне паставак, прыём і разгрузку тавараў, а Наталля Фёдараўна працуе непасрэдна з людзьмі, якім, дарэчы, вельмі імпануе яе заўсёдная добразычлівасць і інтэлігентнасць.

Як расказалі ў нашай гутарцы гаспадары сямейнай справы, ідэя адкрыцця свайго магазіна нарадзілася ў іх дзесьці год таму, і яны прыклалі ўсе намаганні, каб гэтым летам увасобіць яе ў жыццё: выкупілі будынак былога кандытарскага цэха, знеслі яго і ўзвялі на яго месцы новы, які, згодна з архітэктурнымі патрабаваннямі, паўтарае сваімі абрысамі стары і не парушае звыклы від горада, добраўпарадкавалі і ўпрыгожылі тэрыторыю вакол. І зараз прывабны “новы стары” дом, дзе размясціўся магазін, адначасова ўпрыгожвае вуліцу і прыносіць карысць яе жыхарам.

На парозе свайго магазіна —  Наталля Фёдараўна, Аляксандр Уладзіміравіч  і Арцём Дылеўскія

На парозе свайго магазіна —
Наталля Фёдараўна, Аляксандр Уладзіміравіч
і Арцём Дылеўскія

У асартыменце магазіна — у асноўным тавары вядомых айчынных вытворцаў, якія ўжо даўно добра зарэкамендавалі сябе на рынку: мясныя вырабы Брэсцкага мясакамбіната, малочныя — “Клецкай крыначкі”, хлебабулачныя — Няс-віжскага хлебазавода, да якога ў хуткім часе павінен далучыцца Слуцкі, мінеральныя і пітныя воды без дадаткаў, а таксама салодкія напоі фірмаў “Дарыда” і “Бонаква”. Плануюць тут прадаваць і ўласную выпечку — для гэтага трэба набыць спецыяльную печ. Калі гэта атрымаецца, то тым жа гімназістам не трэба будзе нават пераходзіць вуліцу, каб набыць свежую, гарачую булачку — магазін на адным баку са школай.

Застаецца дадаць, што працуе ён вельмі зручна для пакупнікоў — з 9 раніцы да 10 вечара без выхадных і перапынкаў.

Прыходзьце і ўпэўніцеся самі — тут вам заўсёды рады!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!